Lincoln
Lincoln | |
---|---|
Тып | падраздзяленне[d] |
Заснаванне | 1917 |
Заснавальнікі | Henry M. Leland[d] |
Краіна | |
Адрас | |
Галіна | аўтамабільная прамысловасць |
Прадукцыя | аўтамабіль класа люкс[d] |
Сайт | lincoln.com (англ.) |
Lincoln — амерыканская марка аўтамабіляў класа «люкс». Заснавана як незалежная кампанія ў 1917 годзе Генры Ліландам і атрымала назву ў гонар Аўраама Лінкальна. 4 лютага 1922 года была набытая Ford Motor Company за 8 мільёнаў долараў[1].
З 1920-х да канца 1990-х гадоў аўтамабілі Lincoln былі самымі прадаванымі прэстыжнымі аўтамабілямі ў ЗША[крыніца?].
Прэзідэнцкія аўтамабілі
[правіць | правіць зыходнік]Lincoln мае шматгадовы досвед стварэння лімузінаў для прэзідэнтаў ЗША. Першым такім аўтамабілем стаў у 1939 годзе прызначаны для Франкліна Рузвельта Lincoln V12 convertible, названы «Sunshine Special». Ён заставаўся ў страю да 1950 г, калі яго змяніў Lincoln Cosmopolitan, названы «Bubble Top». Ім карысталіся прэзідэнты Трумэн, Эйзенхаўэр, Кенэдзі і адзін раз Джонсан. У 1961 годзе для Кенэдзі быў пабудаваны Lincoln Continental convertible, і менавіта ў гэтым аўтамабілі ён быў смяротна паранены у Даласе 22 лістапада 1963. Лінкальнам 1969 г. карыстаўся Рычард Ніксан, а 1972 г. — Форд, Джымі Картэр, Рональд Рэйган і Буш-старэйшы. Lincoln 1989 года застаецца апошнім прэзідэнцкім аўтамабілем маркі. У 1983, 1993, 2001 і 2004 гадах лімузіны Беламу дому пастаўляў Cadillac.
Спіс аўтамабіляў маркі
[правіць | правіць зыходнік]Бягучы мадэльны шэраг
[правіць | правіць зыходнік]- Lincoln Navigator (з 1998)
- Lincoln MKZ (з 2007)
- Lincoln Continental (з 2017)
- Lincoln Nautilus (з 2019)
- Lincoln Aviator (з 2020)
- Lincoln Corsair (з 2020)
Гістарычныя
[правіць | правіць зыходнік]- Lincoln L-series (1920—1930)
- Lincoln K-series (1931—1939)
- Lincoln-Zephyr (1936—1942), a car line priced between Ford and Lincoln
- Lincoln-Zephyr Continental (1940—1942, 1946—1948), пазней Lincoln Continental
- Lincoln Custom (1941—1942)
- Lincoln (no other name) (1946—1951)
- Lincoln Sport (1949—1951)
- Lincoln Cosmopolitan (1949—1954)
- Lincoln Lido (1950—1951)
- Lincoln Custom (1955)
- Lincoln Capri (1952—1959)
- Lincoln Premiere (1956—1960)
- Lincoln Mark Series (1956—1998)
- Lincoln Continental (1961—2002)
- Lincoln Versailles (1977—1980)
- Lincoln Town Car (1981—2011)
- 2000-я
- Lincoln LS (2000—2006)
- Lincoln Blackwood (2002)
- Lincoln Aviator (2003—2005)
- Lincoln Zephyr (2006)
Канцэпт-кары
[правіць | правіць зыходнік]- Lincoln Continental 1950-X(1952)
- Lincoln Anniversary(1953)
- Lincoln Maharaja(1953)
- Lincoln XL-500(1953)
- Lincoln Mardi Gras(1954)
- Lincoln Premiere(1955)
- Lincoln Futura (1955)
- Lincoln Indianapolis(1955)
- Lincoln Continental Town Sedan(1965, 1969)
- Lincoln Coronation Coupe(1966)
- Lincoln Coronation II(1967)
- Lincoln Mark III Dual Cowl Phaeton(1970)
- Lincoln Continental Concept 90(1982)
- Lincoln Continental Concept(1983)
- Lincoln Quicksilver(1985—1986)
- Lincoln Continental Next Generation Mark(1986—1987)
- Lincoln Vignale(1987)
- Lincoln Machete(1988)
- Lincoln Marque X(1992)
- Lincoln L2K(1995)
- Lincoln Sentinel(1996)
- Lincoln Special LS(1999)
- Lincoln Mark 9 (2001) [1]
- Lincoln Continental Concept(2002)
- Lincoln Navicross (2003)
- Lincoln Aviator concept (2004) [2] Архівавана 17 снежня 2004.
- Lincoln Mark LT concept (2004) [3] Архівавана 17 снежня 2004.
- Lincoln MK9 concept (2004)
- Lincoln Mark X concept (2004) [4] Архівавана 19 чэрвеня 2008.
- Lincoln MKS concept (2006)
- Lincoln MKR concept (2007)
- Lincoln MKT concept (2008)
Зноскі
- ↑ Ford buys Lincoln (англ.). A&E Television Networks (13 лістапада 2009). Праверана 7 сакавіка 2020.