National Public Radio
«Нацыянальнае Грамадскае Радыё» | |
---|---|
Краіна | ЗША |
Зона вяшчання | ЗША |
Дата пачатку вяшчання | 24 красавіка 1970 |
Заснавальнік | Bill Siemering[d] |
Уладальнік | National Public Radio, Inc. |
Сайт | npr.org |
Анлайн-трансляцыя | ёсць |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
National Public Radio (NPR, Нацыянальнае Грамадскае Радыё) — найбуйнейшая некамерцыйная арганізацыя, якая збірае і затым распаўсюджвае навіны з 797 радыёстанцый ЗША. Фінансуецца за кошт ахвяраванняў слухачоў (юрыдычных і фізічных асоб). Бюджэт у 2007 годзе склаў 172 млн долараў, у 2009 годзе — 140 млн. (бюджэт паменшыўся ў сувязі з эканамічным крызісам). З гэтай сумы прыкладна адна трэць — індывідуальныя ахвяраванні радавых слухачоў, 10 працэнтаў — дзяржаўная падтрымка і гранты, астатняя частка — карпаратыўныя ахвяраванні. Колькасць слухачоў радыёстанцыі на працягу кожнага тыдня складае прыкладна 32 мільёна чалавек (каля 10 працэнтаў насельніцтва ЗША).[1] Па апытанні, праведзенаму ў 2005 годзе, навінам ад NPR давярала больш за ўсё слухачоў[крыніца?].
Зноскі
- ↑ Wer sein Radio liebt, zahlt Архівавана 3 ліпеня 2010. (ням.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- http://www.npr.org/ (англ.)
- The Noise About Public Radio (англ.)