Перайсці да зместу

Сумчатыя краты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Notoryctemorphia)
Сумчатыя краты

Notoryctes typhlops
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Notoryctidae Ogilby, 1892


Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  552318
NCBI  30662
EOL  1678
FW  40106

Сумчатыя краты (Notoryctidae) — сямейства аўстралійскіх сумчатых млекакормячых, адзінае ў атрадзе Notoryctemorphia.

Сямейства ўключае 2 роды: Naraboryctes з ранняга міяцэну Аўстраліі і сучасны род Notoryctes з відамі Notoryctes typhlops (Паўднёвая і Цэнтральная Аўстралія) і Notoryctes caurinus (Заходняя Аўстралія).

Сумчатыя краты спецыялізаваныя рыючыя сысуны, канвергентна падобныя з кратамі. Даўжыня цела 15-18 см, хваста — 1-2,5 см, маса 40-60 г. Цела валькаватае. На мордзе — рагавы шчыток. Вочы недаразвітыя, пад скурай. Вушных ракавін няма. На 3-м і 4-м пальцах — магутныя трохвугольныя кіпцюры, якія выкарыстоўваюцца для капання. Вывадкавая сумка адкрываецца назад. Зубы спрошчанай будовы.

Жывуць у пустынях. Перасоўваюцца ў павярхоўным пласце грунта. Пастаянныя норы робяць толькі для вырошчвання дзіцянят. Кормяцца лічынкамі жукоў і вусенямі.