Перайсці да зместу

Крылатыя насякомыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Pterygota)
Крылатыя насякомыя

Страказа Hemicordia tau у палёце.
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pterygota Gegenbaur, 1878

Надатрады

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  100500
NCBI  7496
EOL  2634372
FW  94228

Крылатыя насякомыя (лац.: Pterygota) — падклас насякомых, у якім аб'яднаны ўсё віды, якія маюць крылы, уключаючы тыя, якія падчас эвалюцыі ізноў страцілі здольнасць да палёту (напрыклад, блыхі ці вошы). Да крылатых насякомых адносіцца большая частка ўсіх насякомых за выключэннем першаснабяскрылых шчацінахвостак (Zygentoma) і старажытнасківічных (Archaeognatha). З развіццём у насякомых крылаў быў звязаны таксама шэраг марфалагічных і фізіялагічных змяненняў, з-за якіх можна з упэўненасцю рабіць выснову, што працэс у эвалюцыі насякомых, які прывёў да здольнасці насякомых лятаць, адбыўся ўсяго адзін раз і ўсе крылатыя насякомыя з'яўляюцца нашчадкамі аднаго агульнага віду.

Развіццё і будова крылаў

[правіць | правіць зыходнік]

Крылы насякомых уяўляюць сабой тонкую хітынавую пласцінку, якую пранізваюць трахеі. Верагодна, яны развіліся з бакавых пласцінак (Paranota) на ўсіх трох сегментах торакса. У сучасных крылатых насякомых засталіся, аднак, толькі дзве пары крылаў, размешчаныя на другім і трэцім сегменце торакса. Трэцяя пара сустракаецца ў выкапнёвых відаў, такіх як Stenodictya.

Трахеі для забеспячэння крылаў адгаліноўваюцца ад трахей канечнасцей. З прычыны таго, што крылы развіліся ў якасці падваення абалонкі цела, то трахеі размешчаны ўнутры гэтых двух пластоў. З тораксам крылы злучаны з дапамогай складанага сустава, які ў стракоз непасрэдны звязаны з мышцамі. Нашмат больш распаўсюджаным варыянтам з'яўляецца ўзмах крылаў пасродкам пашырэння і сціску груднога сегмента.

Усе крылатыя насякомыя праходзяць метамарфозу, з прычыны таго, што іх лічынкі і німфы ніколі не маюць крылаў. Яна можа праходзіць у форме паступовай лінькі (няпоўнае ператварэнне) або як поўнае ператварэнне насякомага ў перыяд кукалкі.

У сучаснай літаратуры разглядаюцца ў рангу ад інфракласа да класа

Розныя прыклады крылатых насякомых, ілюстрацыя з кнігі «The royal natural history», 1894.
Кагорта Paoliiformes
Атрад Пааліідавыя (Paoliida)
Кагорта Panephemeroptera
Падкагорта Protephemeroidea (парафілетычны таксон)
Атрад Protephemerida
Атрад Syntonoptera
Падкагорта Euephemeroptera
Атрад Permoplectoptera
Атрад Аднадзёнкі (Ephemeroptera)
Кагорта Палеадыктыяптэравыя (Protorrhynchota)
Надатрад Palaeodictyoptera
Атрад Палеадыктыяптэры (Palaeodictyoptera)
Надатрад Panmegasecoptera
Атрад Megasecopterida
Атрад Eudiaphanoptera
Атрад Archodonata
Кагорта Біматорныя (Bimotoria) (стракозы і блізкія групы)
Падкагорта Meganisoptera
Атрад Гераптэры (Geroptera)
Атрад Меганеўравыя (Meganeuroptera)
Падкагорта Nodiaalata
Надатрад Permodonata
Атрад Protanisoptera
Надатрад Triadophlebiina
Атрад Triadophlebioptera
Надатрад Stigmoptera
Атрад Protozygoptera
Атрад Стракозы (Odonata)
Падкагорта Polyneoptera
Атрад Вяснянкі (Plecoptera)
Атрад Grylloblattodea
Атрад Мантафазміды (Mantophasmida)
Надатрад Вухавёрткападобныя (Dermapteroidea)
Атрад Эмбіі (Embiidina)
Атрад Protelytroptera
Атрад Скурыстакрылыя (Dermaptera)
Надатрад Тараканападобныя (Pandictyoptera)
Атрад Пратараканы (Eoblattodea)
Атрад Тараканападобныя (Dictyoptera) (тараканы і багамолы)
Атрад Тэрміты (Isoptera)
Надатрад Герарыдавыя (Heraridea)
Атрад Герарыды (Heraridea)
Надатрад Прамакрылападобныя (Heteroneura)
Атрад Прапрамакрылыя (Proorthoptera)
Атрад Прамакрылыя (Orthoptera) (конікі, цвыркуны і саранча)
Атрад Прывідавыя (Phasmatodea) (палачнікі)
Атрад Тытанаптэры (Titanoptera)
Падкагорта Paraneoptera
Атрад Каланеўрыдавыя (Caloneurida)
Атрад Гіпаперлідавыя (Hypoperlida)
Атрад Зараптэры (Zoraptera)
Надатрад Сенаедападобныя (Panpsocoptera)
Атрад Сенаеды (Psocoptera)
Атрад Пухаедавыя (Phthiraptera)
Атрад Пузыраногія (Thysanoptera)
Надатрад Хобатныя (Rhynchota)
Атрад Клапы (Heteroptera)
Атрад Раўнакрылыя хобатныя (Homoptera)
Падкагорта Насякомыя з поўным ператварэннем (Oligoneoptera)
Надатрад Міямаптэравыя (Palaeomanteidea)
Атрад Міямаптэры (Miomoptera)
Надатрад Сеткакрылападобныя (Neuropteroidea)
Атрад Віслакрылыя (Megaloptera)
Атрад Вярблюдкі (Raphidioptera)
Атрад Юрынідавыя (Glosselytrodea)
Атрад Сеткакрылыя (Neuroptera)
Надатрад Elytrophora
Атрад Цвердакрылыя (Coleoptera) (жукі)
Атрад Вееракрылыя (Strepsiptera)
Надатрад Мекаптэроідавыя (Mecopteroidea)
Атрад Скарпіёнавы мухі (Mecoptera)
Атрад Ручайнікі (Trichoptera)
Атрад Лускакрылыя (Lepidoptera) (матылі)
Атрад Двухкрылыя (Diptera) (мухі і камары)
Атрад Блыхі (Aphaniptera)
Надатрад Перапончатакрылападобныя (Phleboptera)
Атрад Перапончатакрылыя (Hymenoptera) (пчолы, восы, мурашкі)
  • Bernhard Klausnitzer: Pterygota, Fluginsekten In Westheide, Rieger (Hrsg.): Spezielle Zoologie Teil 1: Einzeller und Wirbellose Tiere. Gustav Fischer Verlag, Stuttgart, Jena 1997; Seiten 627ff.