Rail Baltica
Rail Baltica (бел.: Балтыйская чыгунка, вымаўляецца Рэйл Балтыка) — праект чыгункі з еўрапейскай стандартнай каляінай, якая павінна злучыць Прыбалтыку, Усходнюю і Заходнюю Еўропу. Згодна з праектам, адзіная еўрапейская каляіна павінна злучыць Хельсінкі, Талін, Рыгу, Каўнас, Варшаву і Берлін, а ў далейшым плануецца працяг маршруту да Венецыі, палепшыўшы, такім чынам, транспартнае забеспячэнне паміж Цэнтральнай і Усходняй Еўропай. Галоўнай мэтай Rail Baltica з'яўляецца аднаўленне непасрэднай сувязі краін Балтыі з еўрапейскай чыгуначнай сеткай і развіццё рэгіянальнай інтэграцыі. Інтэграцыя чыгункі краін Балтыі ў транспартную сістэму Еўрасаюза дазволіць павялічыць хуткасць руху цягнікоў, рост пасажырапатоку і грузапатокаў і прыбыткаў.
Усе тры краіны Балтыі і Польшча абвясцілі праект адным са сваіх прыярытэтаў у галіне развіцця транспартнай інфраструктуры. Рашэнне Еўрапарламента і Савета Еўропы вызначыла праект Rail Baltica часткай пан'еўрапейскага калідора, які ўключае таксама аўтадарожную частку (Via Baltica) і адгалінаванне на Калінінград (Via Hanseatica). Каардынатарам праекта ў Еўрапарламенце з'яўляецца Павел Целічка.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Rail Baltica Архівавана 22 кастрычніка 2011.