Бастэр
Бастэр | |
анг. Basseterre | |
Першыя згадкі: | 1627 |
Краіна: | Сьвяты Кітс і Нэвіс |
Акругі: | Сэнт-Джордж-Бастэр, Сэнт-Пэтэр-Бастэр |
Плошча: | 6,1 км² |
Вышыня: | 15 м н. у. м. |
Насельніцтва (2013) | |
колькасьць: | 13 000 чал. |
шчыльнасьць: | 2131,15 чал./км² |
Часавы пас: | UTC-4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 17°17′54″ пн. ш. 62°44′3″ з. д. / 17.29833° пн. ш. 62.73417° з. д.Каардынаты: 17°17′54″ пн. ш. 62°44′3″ з. д. / 17.29833° пн. ш. 62.73417° з. д. |
Бастэр | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Бастэр (па-ангельску: Basseterre) — сталіца і самы вялікі горад Сьвятога Кітсу і Нэвісу. Ранейшая назва — Сэнт-Крыстафэр. Зьяўляецца адным з самых старых гарадоў Цэнтральнай Амэрыкі, заснаваны ў 1627 годзе. Насельніцтва налічвае каля 13 тыс. чалавек. Цэнтрам гораду зьяўляецца плошча Незалежнасьці, якая раней выкарыстоўвалася як рынак рабоў. Горад значна пацярпеў падчас пажару 1867 году. Бастэр зьяўляецца камэрцыйным і прамысловым цэнтрам краіны. У горадзе ёсьць міжнародны аэрапорт, марскі порт, празь які ідзе зьнешні гандаль краіны. Зь іншымі гарадамі краіны Бастэр зьвязаны аўтамабільнымі дарогамі і чыгункай. Прамысловасьць гораду прадстаўлена прадпрыемствамі харчовай прамысловасьці. У Бастэры знаходзяцца адміністрацыйныя будынкі фэдэральнага ўраду, а таксама штаб-кватэра Ўсходне-Карыбскага цэнтральнага банку і некалькіх іншых рэгіянальных фінансавых арганізацыяў.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бастэр — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў