Візавыя патрабаванні для грамадзян Беларусі
Візавыя патрабаванні для грамадзян Беларусі — сукупнасць устаноўленых правілаў краін свету, якія рэгламентуюць допуск на сваю тэрыторыю грамадзян Рэспублікі Беларусь. Асноўным дакументам, якія дазваляе перасекчы дзяржаўную мяжу замежнай дзяржавы, з’яўляецца віза. Шляхам заключэння міжнародных пагадненняў паміж краінамі можа быць усталяваны бязвізавы рэжым. Дзяржавы могуць мець дадатковыя патрабаванні для допуску на сваю тэрыторыю замежнікаў (страхоўка жыцця і здароўя, суправаджэнне непаўналетніх, медыцынскія дакументы, зваротныя квіткі і інш.).
Гісторыя
правіцьДа 1 студзеня 2008 года беларускія грамадзяне вымушаны былі выкарыстоўваць дазвольныя штампы ў пашпарце для перасячэння мяжы Беларусі. Дазвольныя штампы давалі, калі не было канкрэтных прававых абмежаванняў для іх пераезду за мяжу.
У 2002 годзе Канстытуцыйны суд Беларусі заявіў у сваім рашэнні, што дазвольныя штампы былі неканстытуцыйнымі. Савету Міністраў было даручана прапанаваць розныя віды памежнага кантролю грамадзян да 31 снежня 2005 года.
З Указам Прэзідэнта РБ ад 17 снежня 2007 года дазвольныя штампы былі канчаткова адмененыя.
Пражыванне ў Расіі з’яўляецца неабмежаваным, але грамадзянін павінен зарэгістравацца, калі ён застаецца больш чым на 31 дзень. Пашпарт з’яўляецца адзіным дакументам, які патрэбны для рэгістрацыі.
Карта візавых патрабаванняў для грамадзян Беларусі
правіцьБез візы
правіць- СНД, з 9 кастрычніка 1992
- Андора, віза для турыстычнага наведвання не патрэбна, аднак патрабуюцца дакументы аб магчымасці праезду праз Францыю або Іспанію[1].
- Антыгуа і Барбуда, да 1 месяца пры наяўнасці пашпарта і зваротнага квітка[2]
- Барбадас, да 28 дзён пры наяўнасці пашпарта і зваротнага квітка[3]
- Венесуэла, да 90 дзён без права займацца камерцыйнай альбо іншай аплочваемай дзейнасцю[4]
- Гаіці, да 3 месяцаў[3]
- Грэнада, з 21 студзеня 2014 г.[5]
- Ізраіль, з 26 лістапада 2015 г. на 90 дзён на працягу паўгода[6]
- Кітай, з 11 студзеня 1993 (для турыстычных груп)
- Астравы Кука, да 31 дня[7]
- Куба, з 1 ліпеня 1997, да 30 дзён
- Паўночная Македонія, з 30 кастрычніка 1989 з СССР. Пры наяўнасці запрашэння ці тэлеграмы, альбо турыстычнага дакумента.
- Малайзія, да 30 дзён; неабходна наяўнасць пацвярджэння зваротных квіткоў і сродкаў, дастатковых для знаходжання ў краіне.
- Манголія, з 20 снежня 1979 з СССР. Пры наяўнасці запрашэння ці тэлеграмы, альбо турыстычнага дакумента.
- Чарнагорыя, да 30 дзён пры наяўнасці турыстычнага ваўчара (індывідуальнага альбо калектыўнага) альбо запрашэння, але не больш, чым за 90 дзён на працягу 6 месяцаў
- Намібія, да 3 месяцаў у турыстычных мэтах[3]
- Панама[8], у турыстычных мэтах пры ўмове набыцця «карткі турыста» ў замежных установах Панамы альбо непасрэдна па прыбыцці.
- Перу, да 90 дзён пры наяўнасці фінансавых сродкаў у турыстычных мэтах[3]
- Самоа, да 60 дзён[3]
- Астравы Святой Алены, Узнясення і Трыстан-да-Кунья, да 90 дзён[9]
- Сербія, з 4 сакавіка 1999, працягнута 31 сакавіка 2009, да 30 дзён
- Туніс, пры наяўнасці турыстычнага ваўчара
- Паўночны Кіпр, да 30 дзён з магчымасцю падаўжэння да 90 дзён[10]
- Шпіцберген, на любы тэрмін і з любымі мэтамі, у тым ліку працу і сталае пражыванне[11]
- Эквадор, пры турыстычных паездках да 90 дзён
З візай па прыбыцці або электроннай візай
правіць- Бангладэш
- Балівія
- Бурундзі
- Габон
- Гамбія
- Гаяна
- Гвінея-Бісау
- Дамініка
- Джыбуці
- Замбія
- Зімбабвэ
- Іарданія
- Іран
- Каба-Вердэ
- Камбоджа[12]
- Каморы
- Катар, пры папярэднім браніраванні гасцініцы[13]
- Кенія
- Кувейт, з турыстычнымі мэтамі пры наяўнасці запрашэння[14]
- Лаос
- Мадагаскар
- Мазамбік
- Малі
- Мальдывы
- Федэратыўныя Штаты Мікранезіі
- Маўрыкій
- Непал
- Палау
- Піткэрн, да 14 дзён для турыстаў[15]
- Руанда[16]
- Турцыя
- Сенегал
- Сент-Вінсент і Грэнадзіны
- Сент-Кітс і Невіс[17]
- Сан-Тамэ і Прынсіпі[18]
- Сірыя
- Сейшэльскія Астравы
- Сурынам, пры наяўнасці дакументаў аб аплачанай вандроўцы[19]
- Танзанія
- Тога, да 7 дзён пры наяўнасці зваротных квіткоў[20]
- Уганда
- Усходні Тымор
- Шры-Ланка[21]
- Эрытрэя, пры наяўнасці афіцыйна заверанага запрашэння і зваротных квіткоў[22][23]
- Ямайка
Большасць пералічаных краін маюць абмежаванні па колькасці пунктаў пропуску, дзе магчыма атрыманне візы па прыбыцці.
Абмежаваныя магчымасці атрымання візы па прыбыцці з турыстычнымі мэтамі для грамадзян Беларусі таксама даюць Егіпет (так званая «сінайская віза» ў аэрапортах Хургада і Шарм-эль-Шэйх) і В’етнам (да 14 дзён праз папярэднюю электронную рэгістрацыю).
Па дыпламатычнаму пашпарту
правіць- Аргенціна, з 28 кастрычніка 2004
- Бразілія, з 26 кастрычніка 2004
- Венгрыя, з 23 мая 2001
- Гватэмала[24]
- Егіпет, з 27 чэрвеня 2005
- Індыя, з 14 мая 1993
- Іран, з 14 сакавіка 1995
- Кітай, з 11 студзеня 1993
- Лаос, з 20 снежня 1984 з СССР
- Рэспубліка Карэя, з 5 лістапада 2007
- Польшча, са жніўня 2003
- Румынія, з 1 сакавіка 1993
- Славакія, з 22 красавіка 2002
- Турцыя, з 14 снежня 1993
- В’етнам, з 25 кастрычніка 1993
Зноскі
правіць- ↑ timatic(недаступная спасылка)
- ↑ Passports & Visas Архівавана 13 лютага 2010.
- ↑ а б в г д timatic Архівавана 12 лістапада 2013.
- ↑ Куда белорусы могут ездить без визы?(недаступная спасылка). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2013. Праверана 8 красавіка 2013.
- ↑ www.grenadaembassyusa.org(недаступная спасылка)
- ↑ tut.by(недаступная спасылка)
- ↑ cook-islands.gov.ck Архівавана 2 лютага 2014.
- ↑ Белорусские туристы могут посещать Панаму без получения виз . БелТА.
- ↑ Saint Helena Visa
- ↑ holiday.by
- ↑ svalbardblues.com Архівавана 21 лістапада 2013.
- ↑ Магчымы ўезд як па электроннай візе, так і афармленне візы па прыбыцці. Гл.: evisa.mfaic.gov.kh Архівавана 28 ліпеня 2014.
- ↑ Visa Regulations Архівавана 18 верасня 2013.
- ↑ kuwaitiah.net Архівавана 24 верасня 2013.
- ↑ APPLYING FOR A VISA FOR PITCAIRN(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 кастрычніка 2017. Праверана 16 лістапада 2013.
- ↑ Магчымы ўезд толькі па электроннай візе. Гл.: migration.gov.rw Архівавана 6 кастрычніка 2013.
- ↑ Магчымы ўезд толькі па электроннай візе праз міжнародны аэрапорт. Гл.: https://evisa.gov.kn Архівавана 1 лістапада 2013.
- ↑ Магчымы ўезд толькі па электроннай візе праз міжнародны аэрапорт. Гл.: smf.st Архівавана 21 мая 2015.
- ↑ visitsurinameonline.com Архівавана 8 снежня 2013.
- ↑ timaticweb(недаступная спасылка)
- ↑ Магчымы ўезд як па электроннай візе, так і афармленне візы па прыбыцці. Гл.: eta.gov.lk
- ↑ timaticweb(недаступная спасылка)
- ↑ timaticweb(недаступная спасылка)
- ↑ minex.gob.gt