ФК БАТЭ

беларускі футбольны клуб

БАТЭ — беларускі футбольны клуб з горада Барысаў. Хатні стадыён — Барысаў-Арэна. Каманда была заснавана ў 1996 годзе. Першы беларускі клуб, які прайшоў у групавы этап Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы.

БАТЭ
ФК БАТЭ (2020).gif
Поўная назва ТАА «Футбольны клуб БАТЭ»
Мянушкі жоўта-блакітныя
Заснаваны 1996[1]
Горад Барысаў, Беларусь
Стадыён Барысаў-Арэна
Умяшчальнасць: 13400
Старшыня праўлення Андрэй Капскі
Галоўны трэнер Ігар Крывушэнка
Чэмпіянат Вышэйшая ліга
2023 5 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

Гісторыя

правіць

1973—1981

правіць

У год стварэння БАТЭ (футбольны клуб Барысаўскага завода аўтатрактарнага электраабсталявання) выступаў ва ўсходняй зоне другой групы (Д2) чэмпіянату БССР. Ужо першы сезон склаўся для БАТЭ ўдала. Па яго выніках каманда дасягнула магчымасці на наступны год выступаць у чэмпіянаце рэспублікі.

У 1974 годзе БАТЭ дасягнуў першага поспеху — стаў чэмпіёнам БССР, выйграўшы за сезон 15 матчаў з 18 праведзеных. Аднак у наступным, 1975 годзе, БАТЭ прыйшлося задавальняцца толькі пятым месцам. У 1976 годзе БАТЭ аформіў своеасаблівы дубль, выйграўшы чэмпіянат і Кубак БССР.

У далейшым БАТЭ яшчэ раз станавіўся чэмпіёнам (1979), срэбным прызёрам (1978) чэмпіянату БССР і двойчы займаў чацвёртае месца (1977, 1981). У 1981 годзе каманда была расфарміравана.

1996—2006

правіць

1996—1998 гады

правіць

У 1996 годзе ініцыятыўная група вырашыла адрадзіць клуб. Прэзідэнтам футбольнага клуба БАТЭ быў абраны Анатоль Капскі, галоўным трэнерам стаў Юрый Пунтус. За два першых гады сваёй новай гісторыі клуб выйграў першынства Другой лігі і, фінішаваўшы другім у Першай, выйшаў у Вышэйшую лігу, дзе ў 1998 годзе адразу заваяваў срэбныя медалі.

1999 год

правіць

У 1999 годзе БАТЭ захапіў лідарства з першых тураў і, так і не аддаўшы яго нікому, упершыню ў сваёй гісторыі стаў чэмпіёнам Рэспублікі Беларусь. 1999 год таксама стаў для клуба дэбютным у еўракубках. За БАТЭ тады выступалі пазнейшыя лідары зборнай Беларусі Аляксандр Глеб, Віталь Кутузаў, а таксама будучы галоўны трэнер Віктар Ганчарэнка.

2000—2001 гады

правіць

2000 год ізноў стаў для БАТЭ «срэбным». Чэмпіянат 2001 года прынёс клубу бронзавыя ўзнагароды.

2002 год

правіць

Сезон 2002 годзе стаў для БАТЭ неадназначным. Барысаўчане ўпершыню прабіліся ў фінал Кубка Беларусі, але з лікам 0:2 саступілі «Гомелю». Удала склаўся сезон на еўрапейскай арэне. Выступаючы ў Кубку Інтэртота, БАТЭ атрымаў упэўненую перамогу над прадстаўніком нямецкай Бундэслігі, клубам «Мюнхен-1860», а затым практычна на роўных згуляў з італьянскай «Балонняй». На фінішы чэмпіянату БАТЭ ў адчайнай барацьбе дагнаў «Нёман», які лідыраваў. У «залатым» матчы чэмпіянату атрымаў у дадатковы час перамогу з лікам 1:0, дзякуючы голу Валерыя Тарасенкі.

2003 год

правіць

У чэмпіянаце 2003 года БАТЭ, нягледзячы на ўпэўненую гульню, да канца сезона заставаўся на пятым месцы. У апошнім туры чэмпіянату яму належала сустракацца на выездзе з мінскім «Дынама». Гэта сустрэча павінна была даць адказ на пытанне, на якім месцы апынецца БАТЭ: на другім ці пятым. Але матч завяршыўся ўпэўненай перамогай БАТЭ 4:0, і каманда зноў заваявала срэбныя медалі.

2004 год

правіць

У 2004 годзе БАТЭ, які няўдала выступіў у Кубку УЕФА, на фінішы чэмпіянату зноў прэтэндаваў на самыя высокія месцы. Перад апошнім турам ён адставаў ад мінскага «Дынама» на два ачкі. І зноў апошняя сустрэча чэмпіянату мела быць з лідарам на выездзе. Аднак гэтым разам леташняму трыўмфу не наканавана было паўтарыцца. Саступіўшы 0:2, БАТЭ заняў другое месца.

2005 год

правіць

Сезон 2005 года стаў самым цяжкім у гісторыі БАТЭ. Па-першае, у канцы папярэдняга сезона каманду пакінуў яе нязменны трэнер Юрый Пунтус, якога на трэнерскім мастку БАТЭ змяніў Ігар Крывушэнка. Па-другое, у новы клуб Пунтуса перайшлі шэраг маладых гульцоў, на якіх у гэтым сезоне ўскладаліся вялікія надзеі. БАТЭ саступіў у фінале Кубка МТЗ-РІПА, а па выніках чэмпіянату апынуўся на пятым месцы, упершыню ў найноўшай гісторыі застаўшыся без медалёў.

2006 год

правіць

У 2006 годзе адзначаўся дзесяцігадовы юбілей узнаўлення клуба. І БАТЭ годна адзначыў гэту дату. Барысаўчане ўпершыню сталі ўладальнікамі Кубка Беларусі. У фінале ў дадатковы час яны з лікам 3:1 перамаглі салігорскі «Шахцёр». У чэмпіянаце БАТЭ таксама фінішаваў першым, такім чынам, зрабіўшы своеасаблівы дубль.

Але на еўрапейскай арэне клуб выступіў не ўдала, саступіўшы ў другім кваліфікацыйным раўндзе Кубка УЕФА казанскаму «Рубіну» ў абедзвюх сустрэчах з агульным лікам 0:5.

2007—2011

правіць

2007 год

правіць

У 2007 годзе БАТЭ выйшаў у трэці кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў УЕФА. У першым кваліфікацыйным раўндзе БАТЭ прайграў у гасцях кіпрскаму АПОЭЛу 0:2, аднак у хатнім матчы пераламіць вынік двухраундавага супрацьстаяння на сваю карысць, перайграўшы праціўніка з лікам 3:0. У другім матчы быў упэўнена перайграны ісландскі «Хабнарфіёрдур» — 3:1 на выездзе, 1:1 у хатнім матчы. У трэцім раўндзе праціўнікам БАТЭ быў румынскі клуб «Сцяўа». Першы матч у Барысаве завяршыўся з лікам 2:2, у другім матчы мацней былі румыны — 2:0. Выбыўшы з розыгрышу Лігі чэмпіёнаў, БАТЭ ў першым раўндзе Кубка УЕФА сустракаўся з іспанскім «Вільярэалам» — самым рэйтынгавым клубам розыгрышу — і атрымаў дзве паразы: 1:4 на выездзе і 0:2 на мінскім стадыёне «Дынама».

У чэмпіянаце Беларусі БАТЭ датэрмінова, за чатыры тура да фінішу, заваяваў чэмпіёнскі тытул. У розыгрышы Кубка Беларусі БАТЭ зноў дайшоў да фіналу, дзе ў серыі пасляматчавых пенальці саступіў брэсцкаму «Дынама». У канцы года Ігар Крывушэнка нечакана сышоў на пост галоўнага трэнера мінскага «Дынама», галоўнага суперніка барысаўчан. Яго месца заняў Віктар Ганчарэнка, які ўзначальваў дубль БАТЭ.

2008 год

правіць

2008 год стаў асаблівым як у гісторыі БАТЭ, так і ўсяго беларускага футбола. БАТЭ пераадолеў трэці кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў УЕФА і стаў першым у гісторыі беларускага футбола клубам, які здолеў прабіцца ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў. У першым кваліфікацыйным раўндзе ў супернікі БАТЭ дастаўся ісландскі «Валюр», які быў пераможаны з агульным лікам 3:0 (2:0 дома і 1:0 у гасцях). У другім кваліфікацыйным раўндзе БАТЭ па суме дзвюх сустрэч сенсацыйна адолеў бельгійскі «Андэрлехт»: 2:1 у гасцях і 2:2 у хатняй сустрэчы. У трэцім кваліфікацыйным раўндзе супернікам БАТЭ быў балгарскі «Леўскі». Матч у Сафіі скончыўся з лікам 1:0 у карысць БАТЭ, а ў адказнай гульні ў Барысаве каманда забяспечыла неабходную нічыю 1:1.

У групавой стадыі БАТЭ патрапіў у групу H, разам з «Рэалам» (Мадрыд), «Ювентусам» (Турын), «Зенітам» (Санкт-Пецярбург). У першай гульні на выездзе БАТЭ саступіў «Рэалу» з лікам 0:2. У другой сваёй гульні з «Ювентусам» (2:2) БАТЭ стаў першым беларускім футбольным клубам, які набраў ачкі ў групавым этапе самага прэстыжнага еўрапейскага турніру. У трэцяй гульні на выездзе БАТЭ згуляў унічыю 1:1 з «Зенітам» з Санкт-Пецярбурга, а ў чацвёртай прайграў яму ў Мінску з лікам 0:2. У апошняй гульні групавога турніру БАТЭ згуляў з «Ювентусам» у нічыю з лікам 0:0, і ў выніку набраўшы 3 ачка ў 6 гульнях, клуб заняў апошняе месца ў групе і скончыў свой выступ у еўракубках.

31 кастрычніка 2008 года БАТЭ стаў пяцікратным чэмпіёнам Беларусі. У гэты дзень быў згуляны перанесены матч 17-га тура, у ім падапечныя Віктара Ганчарэнкі перамаглі жодзінскае «Тарпеда» з лікам 2:1 і за два тура да фінішу сталі недасягальнымі для іншых камандаў.

2009 год

правіць

У 2009 годзе барысаўчанам не атрымалася паўтарыць поспех 2008-га ў Еўропе. У Лізе чэмпіёнаў УЕФА БАТЭ дайшоў да трэцяга раўнда (у другім перайграўшы 2 разы з лікам 2:0 македонскі клуб «Македонія» са Скоп’я), дзе саступіў па суме двух матчаў латвійскаму «Вэнтспілсу» (0:1 і 2:1, па галах на выездзе). Пасля гэтага каманда патрапіла ў плэй-оф Лігі Еўропы УЕФА, дзе сустрэлася з балгарскім «Літэксам» (Ловеч). У першым матчы на сваім стадыёне беларусы прайгралі 0:1. Аднак у матчы ў адказ барысаўчане здолелі ў асноўны час адквітаць гэты дэфіцыт, а ў дадатковае — ўпэўнена развіць гэты поспех, у выніку — перамога 4:0 і пуцёўка ў групавы этап Лігі Еўропы УЕФА. Розыгрыш у групавым этапе БАТЭ пачаў з дзвюх параз: ад «Бенфікі» — 0:2 і «Эвертана» — 1:2 (гол на рахунку Дзмітрыя Ліхтаровіча). У наступным матчы была атрымана валявая перамога над грэчаскім АЕКам 2:1 (Паўлаў, Алумона). У Грэцыі праціўнікі разышліся мірам — 2:2 (Радзівонаў, Валадзько), а пасля хатняй паразы ад «Бенфікі» 1:2 (Сасноўскі) барысаўчане страцілі шанцы на працяг барацьбы ў Лізе Еўропы. У заключным матчы групавога турніру барысаўчане на выездзе абгулялі «Эвертан» з лікам 1:0 (Юрэвіч) і з 7 ачкамі занялі 3 месца.

5 кастрычніка 2009 года, атрымаўшы перамогу над наваполацкім «Нафтанам» на полі барысаўскага гарадскога стадыёна, БАТЭ ў чацвёрты раз запар і шосты раз у найноўшай гісторыі стаў чэмпіёнам Беларусі. Яшчэ ў першым тайме ў вароты гасцей былі забіты чатыры безадказных мяча.

2010 год

правіць

Сезон 2010 стартаваў для БАТЭ 8 сакавіка, калі ў матчы c уладальнікам Кубка Беларусі 2008/09 наваполацкім «Нафтанам» быў разыграны першы ў гісторыі Суперкубак Беларусі. Перамогшы ў серыі пасляматчавых пенальці, барысаўчане сталі першымі ўладальнікамі трафея.

23 мая 2010 года ў фінальным матчы за Кубак Беларусі на мінскім стадыёне «Дынама», БАТЭ з лікам 5:0 разграміў жодзінскае «Тарпеда» і ў другі раз у сваёй гісторыі стаў уладальнікам Кубка.

26 жніўня 2010 года заваяваў права гуляць у групавым этапе Лігі Еўропы. Папярэдне быў абыграны ісландскі «Хабнафіёрдур» (5:1 дома, 1:0 у гасцях), затым параза па суме 2 матчаў ад дацкага «Капенгагена» (0:0 дома і 2:3 у гасцях) у Лізе чэмпіёнаў. Затым у кваліфікацыі Лігі Еўропы быў двойчы абыграны партугальскі «Марыціму» (3:0 дома і 2:1 у гасцях). Па выніках лёсавання супернікамі БАТЭ сталі нідэрландскі АЗ (перамога 4:1 дома, параза 0:3 у гасцях), «Дынама» (Кіеў; 2:2 у гасцях, параза 1:4 дома), «Шэрыф» (Ціраспаль; перамога 1:0 у гасцях; перамога 3:1 дома). Па выніках групавога турніру барысаўчане ўпершыню выйшлі ў 1/16 фіналу еўрапейскага кубка, дзе па суме дзвюх сустрэч саступілі французскаму «Пары Сен-Жэрмен» (2:2 дома і 0:0 на выездзе).

13 лістапада 2010, абыграўшы ў гасцявым матчы клуб «Белшына» (Бабруйск), БАТЭ датэрмінова стаў чэмпіёнам Беларусі сезона 2010 года.

2011 год

правіць

2 жніўня 2011 гады клуб атрымаў права гуляць у раўндзе плэй-оф чэмпіёнскай кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў, абыграўшы ў другім кваліфікацыйным раўндзе «Лінфілд» (1:1 у гасцях, 2:0 хаты), а ў трэцім — «Экранас» (0:0 у гасцях, 3:1 хаты). 24 жніўня БАТЭ абыграў аўстрыйскі «Штурм» у гасцях 0:2 (1:1 дома) і другі раз у сваёй гісторыі выйшаў у групавы этап Лігі чэмпіёнаў, атрымаўшы, пры гэтым, месца ў трэцім кошыку. Па выніках лёсавання БАТЭ адправіўся ў групу H разам з «Барселонай», «Міланам» і «Вікторыяй» (Пльзень).

Ліга чэмпіёнаў далася БАТЭ цяжка. Першы матч з «Вікторыяй» (Пльзень) быў згуляны з лікам 1:1. У другім матчы БАТЭ саступіў «Барселоне» з лікам 0:5. У трэцім матчы саступіў «Мілану» 0:2. Чацвёрты матч быў, мабыць, лепшым у гэтай Лізе чэмпіёнаў. БАТЭ згуляў унічыю з «Міланам» 1:1. Пяты матч быў важны: у ім вырашаўся далейшы ўдзел у Лізе Еўропы. БАТЭ прайграў матч з «Вікторыяй» (Пльзень) і амаль страціў шанцы на трэцяе месца ў групе. Апошні матч у Барселоне быў прайграны з лікам 4:0, і БАТЭ завяршыў удзел у турнірах.

У гэтым жа годзе клуб у шосты раз запар стаў чэмпіёнам Беларусі.

2012 год

правіць

У 2012 годзе БАТЭ ў другі раз запар выйшаў у групавы этап Лігі чэмпіёнаў. У першых двух матчах барысаўчане сенсацыйна перамаглі французскі «Ліль» (3:1) і нямецкую «Баварыю» (3:1). Але ў двух наступных прайгралі іспанскай «Валенсіі» (0:3 і 2:4). Пасля чаго БАТЭ саступіў «Ліля» (0:2) і «Баварыі» (1:4) і, заняўшы трэцяе месца ў групе, перайшоў у Лігу Еўропы. Дарэчы, «Баварыя» ў тым сезоне атрымала ўпэўненую перамогу ў Лізе чэмпіёнаў, а БАТЭ стаў адзіным клубам, які змог забіць мюнхенцам больш за два мячы ў адным матчы.

11 лістапада перамог з лікам 5:1 клуб «Мінск» і датэрмінова ў сёмы раз запар стаў чэмпіёнам Беларусі.

2013 год

правіць

У пачатку 2013 БАТЭ гуляў у матчах 1/16 Лігі Еўропы супраць турэцкага «Фенербахчэ». У сувязі з рэканструкцыяй мінскага стадыёна «Дынама», дзе БАТЭ звычайна праводзіў міжнародныя сустрэчы, клуб быў вымушаны шукаць іншую пляцоўку. У выніку матч прайшоў у Гродна. Нягледзячы на тое, што «Фенербахчэ» амаль увесь матч было ў меншасці, матч скончыўся ўнічыю 0:0. У адказным матчы БАТЭ прапусціў з пенальці (0:1) і скончыў выступленне ў турніры.

У чэмпіянаце 2013 БАТЭ стартаваў не вельмі ўпэўнена, у выніку чаго лідарства ў табліцы перахапіў салігорскі «Шахцёр». Улетку барысаўчане наладзілі гульню, і, атрымоўваючы перамогу за перамогай, пачалі даганяць салігорскі клуб.

Расчараваннем для аматараў клуба стала выступленне БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў. На першай жа стадыі (2-і кваліфікацыйны раўнд) барысаўскі клуб саступіў казахстанскаму «Шахцёру» з Караганды (0:1 дома і 0:1 у гасцях) і выбыў з розыгрышу еўракубкаў.

21 верасня 2013 БАТЭ ў гасцях перайграў салігорскі «Шахцёр» (3:0) і ўпершыню ў сезоне выйшаў на першае месца турнірнай табліцы. Дзякуючы чарзе няўдач салігорцаў БАТЭ хутка замацаваўся на першым радку.

12 кастрычніка 2013 было абвешчана аб тым, што Віктар Ганчарэнка пакідае пасаду галоўнага трэнера. Новым галоўным трэнерам быў прызначаны Аляксандр Ермаковіч.

9 лістапада 2013, атрымаўшы перамогу ў 30-м туры над «Тарпеда-БелАЗ», БАТЭ стаў дзесяціразовым чэмпіёнам Беларусі.

2014 год

правіць

У сезоне 2014 БАТЭ быў вымушаны доўгі час змагацца за лідарства ў чэмпіянаце з мінскім «Дынама». У выніку, барысаўчанам пасля перамогі над мінчанамі ў матчы 29 тура (1 лістапада) удалося адарвацца і пасля наступнага тура датэрмінова ўзяць чарговае золата. Пры гэтым, БАТЭ паставіў рэкорд: каманда не прайгравала на працягу 31 матча чэмпіянату (ранейшы рэкорд — 29 матчаў — належаў віцебскай «Дзвіне» у сезоне 1994/95).

У Лізе чэмпіёнаў БАТЭ ўдалося чарговы, ужо чацвёрты, раз прабіцца ў групавы этап: хоць і з праблемамі, але былі пройдзеныя албанскі «Скендэрбэў», венгерскі «Дэбрэцэн» і славацкі «Слован». Але ў групавым этапе барысаўчане пацярпелі па два разгромных паражэння ад «Порту» і данецкага «Шахцёра». Адна перамога над «Атлетыкам» з Більбаа не дазволіла барысаўчанам узняцца вышэй за апошняе месца ў групе. Пры гэтым па колькасці прапушчаных у групавым этапе галоў (24) БАТЭ паставіў новы антырэкорд у гісторыі Лігі чэмпіёнаў.

2015 год

правіць

У сезоне 2015 БАТЭ здолеў трэці раз стаць уладальнікам Кубка Беларусі, у фінале перайграўшы салігорскі «Шахцёр» з лікам 4:1. У чэмпіянаце клуб таксама не меў праблем, амаль ад пачатку сезона значна адарваўшыся ад канкурэнтаў і за чатыры туры да фінішу гарантаваўшы чарговае чэмпіёнства. Барысаўская серыя без паражэнняў у чэмпіянаце, якая была пачата ў папярэднім сезоне, была спынена толькі ў 15-м туры мінскім «Дынама» (0:1), такім чынам склала 45 матчаў.

У Лізе чэмпіёнаў БАТЭ зноў выйшаў групавы этап, па чарзе пераадолеўшы ірландскі «Дандалк», венгерскі «Відэатон» і сербскі «Партызан». Супернікамі на групавым этапе сталі «Барселона», «Рома» і «Баер», сярод якіх БАТЭ лічыўся аўтсайдэрам. Аднак у другім туры групавога этапу барысаўчане нечакана нанеслі паражэнне «Роме» (3:2). У выніку барысаўчане набралі 5 ачкоў і апынуліся апошнімі ў групе.

2016 год

правіць

Сезон 2016 атрымаўся для БАТЭ няўдалым. Каманда другі раз запар дайшла да фіналу Кубка Беларусі, але не змагла захаваць тытул, саступіўшы ў серыі пенальці жодзінскаму «Тарпеда-БелАЗ». У Лізе чэмпіёнаў БАТЭ прайшоў у другім кваліфікацыйным раўндзе фінскі СІК, але ў трэцім саступіў ірландскаму «Дандалку» (1:0, 0:3) і выбыў у Лігу Еўропы, дзе таксама не выйшаў у групавы этап, прайграўшы ў плэй-оф кваліфікацыі па суме дзвюх сустрэч «Астане» з Казахстана (0:2, 2:2). У выніку БАТЭ ў другі раз з 2008 года застаўся без еўракубкаў восенню.

Адзіным адносным поспехам стаў упэўнены выступ у чэмпіянаце, дзе БАТЭ адразу захапіў лідарства, а асноўныя канкурэнты — мінскае «Дынама» і салігорскі «Шахцёр» — у пачатку турніру страцілі шмат ачкоў. 14 кастрычніка 2016 года ў матчы 25-га тура БАТЭ перамог мікашэвіцкі «Граніт» у Лунінцы (радзіме галоўнага трэнера барысаўчан Аляксандра Ермаковіча) з лікам 1:0 і заўчасна стаў чэмпіёнам.

2017 год

правіць

У пачатку сезона 2017 БАТЭ прайграў ў паўфінале Кубка Беларусі брэсцкаму «Дынама» (0:2, 1:0). Няўдала пачаўся для барысаўскага клуба і чэмпіянат краіны — прапусціўшы наперад асноўных канкурэнтаў (мінскае «Дынама» і салігорскі «Шахцёр»), БАТЭ доўгі час займаў другі і трэці радок. Пры гэтым БАТЭ ў матчах з прамымі канкурэнтамі атрымаў «сухія» перамогі (1:0 і 1:0 з «Дынама», 1:0 і 4:0 з «Шахцёрам»), аднак саступіў клубам з сярэдзіны і ніжняй частцы табліцы — «Слуцку», «Віцебску», «Мінску» і «Крумкачам».

У Лізе чэмпіёнаў БАТЭ прайшоў у другім кваліфікацыйным раўндзе армянскі «Алашкерт». У трэцім раўндзе пасля гасцявога паражэння ад чэшскай «Славіі» (0:1) барысаўчане не здолелі ў хатнім матчы забяспечыць неабходны лік — перамога барысаўчан 2:1 адправіла далей «Славію». БАТЭ перайшоў у Лігу Еўропы, дзе ў двухматчавым супрацьстаянні з украінскай «Александрыяй» пасля хатняй нічыі 1:1 здабыў валявую гасцявую перамогу 2:1 і выйшаў у групавы этап. Сапернікамі ў групе сталі англійскі «Арсенал», нямецкі «Кёльн» і сербская «Црвена Звезда».

Фініш сезона 2017 у нацыянальным чэмпіянаце азмрочыўся для БАТЭ шэрагам скандалаў. Шырокую вядомасць атрымала так званая «справа Верамко»: 23 верасня на хатні матч барысаўчан супраць «Слуцка» (які скончыўся з лікам 6:0) быў заяўлены і правёў увесь матч на лаўцы запасных брамнік Сяргей Верамко, які да таго адбыў пяціматчавую дыскваліфікацыю. Але разам з дыскваліфікацыяй быў накладзены штраф, у выпадку неаплаты якога дыскваліфікацыя падаўжалася да моманту аплаты, і, як высветілася, штраф быў аплачаны Верамко толькі 27 верасня. Дысцыплінарны камітэт АБФФ за неправамоцны ўдзел іграка 13 кастрычніка прысудзіў БАТЭ тэхнічнае паражэнне ў матчы са «Слуцкам» (0:3), што значна ўскладніла БАТЭ барацьбу за чэмпіёнства. Барысаўчане падалі апеляцыю, і 10 лістапада (за два туры да канца чэмпіянату) Апеляцыйны камітэт АБФФ, прызнаўшы віну Верамко, адмяніў папярэднае рашэнне Дысцыплінарнага камітэта і вярнуў тры ачкі, абмежаваўшыся штрафам. У матчах з удзелам БАТЭ таксама быў зафіксаваны шэраг памылковых судзейскіх рашэнняў: 28 кастрычніка ў матчы з «Нафтанам» пры ліку 1:0 на карысць барысаўчан быў прызначаны пенальці ў браму БАТЭ за гульню рукой (хоць мяч трапіў у плячо Віталю Гайдучыку). Пенальці быў рэалізаваны навапалачанамі, і матч скончыўся з лікам 1:1. Пазней, 18 лістапада, у перадапошнім туры ў матчы супраць «Нёмана» пры ліку 1:1 Віталь Радзівонаў пры дапамозе сваёй рукі адправіў мяч у браму, і арбітр залічыў гол (выніковы лік 3:1 на карысць БАТЭ).

Няўдачы на фінішы «Дынама» і «Шахцёра» разам з станоўчымі для БАТЭ вынікам «справы Верамко» дазволілі барысаўчанам перад апошнім турам выйсці на першае месца ў табліцы. Пры гэтым у гасцявым матчы апошняга тура супраць «Гарадзеі» БАТЭ было дастатковы згуляць унічыю, каб стаць чэмпіёнам. Аднак, адкрыўшы лік у матчы, барысаўчане тройчы прапусцілі, і к 75-й хвіліне «Гарадзея» перамагала 3:1 (у той час як мінскае «Дынама» ўпэўнена вяло ў сваім матчы і пераганяла барысаўчан). Тым не менш, Віталь Радзівонаў, які выйшаў на замену ў БАТЭ, на 79-й хвіліне забіў з пенальці, а на пятай дададзенай хвіліне ўсталяваў канчатковы лік 3:3, што прынесла БАТЭ чарговае чэмпіёнства.

2018 год

правіць

2018 год пачаўся для БАТЭ пад кіраўніцтвам новага трэнера — Алега Дулуба. Каманда ўпэўнена стартавала ў чэмпіянаце Беларусі, выйграўшы ў першых васьмі турах, аднак саступіла брэсцкаму «Дынама» ў Суперкубку Беларусі і ў фінале Кубка Беларусі. Пасля першых няўдач ў чэмпіянаце Беларусі — нічыі з «Іслаччу» і паражэння ад «Гарадзеі» — Дулуб быў звольнены, выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера стаў Аляксей Бага, які пазней быў зацверджаны на пасадзе. Пад яго кіраўніцтвам БАТЭ працягнуў паспяховы выступ у чэмпіянаце Беларусі, а ў Лізе чэмпіёнаў пасля перамог над фінскім ХІКам і азербайджанскім «Карабахам» саступіў у плэй-оф нідэрландскаму ПСВ і трапіў у групавы этап Лігі Еўропы.

22 верасня 2018 года пасля доўгай хваробы памёр старшыня праўлення клуба Анатоль Капскі, які стаяў на чале клуба з яго адраджэння ў 1996 годзе. Да канца сезона каманда выхадзіла на поле з траўрнымі павязкамі.

4 лістапада, пасля перамогі над гродзенскім «Нёманам», БАТЭ стаў 15-разовым чэмпіёнам Беларусі. У групавым раўндзе Лігі Еўропы БАТЭ сустрэўся з венгерскім «МОЛ Відзі», англійскім «Чэлсі» і грэчаскім ПАОКам. Пачаўшы з перамогі над «МОЛ Відзі», БАТЭ пасля саступіў ПАОКу і двойчы «Чэлсі», аднак перамогі ў двух апошніх турах над «МОЛ Відзі» і ПАОКам прынеслі барысаўскаму клубу месца ў 1/16 фіналу Лігі Еўропы.

2019 год

правіць

Сезон 2019 пачаўся для БАТЭ з хатняй перамогі ў 1/16 фіналу Лігі Еўропы над лонданскім «Арсеналам» (1:0), аднак у адказным матчы здарылася паражэнне 0:3, і барысаўскі клуб выбыў з турніру. У Суперкубку Беларусі БАТЭ другі раз запар прайграў брэсцкаму «Дынама», а ў Кубку Беларусі 2018/19 БАТЭ выбыў на стадыі чвэрцьфіналу, саступіўшы ў двухматчавым супрацьстаянні «Іслачы». У чэмпіянаце Беларусі БАТЭ ў першай палове сезона ішоў уверсе табліцы, змагаючыся за першы радок з брэсцкім «Дынама» і салігорскім «Шахцёрам».

У 1-м кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў БАТЭ перамог польскі «Пяст», аднак у другім саступіў нарвежскаму «Русенбаргу». Перайшоўшы ў Лігу Еўропы, каманда ў 3-м кваліфікацыйным раўндзе прайшла баснійскі клуб «Сараева», а ў плэй-оф, як і тры гады таму, трапіла на казахстанскую «Астану». Пасля паражэння ў гасцявым матчы 0:3 дома БАТЭ забіў толькі двойчы (2:0) і па суме дзвюх сустрэч выбыў з турніру.

Тым часам шэраг няўдач барысаўчан вывеў на першы радок у чэмпіянаце Беларусі брэсцкае «Дынама», якое без правалаў дайшло да канца сезона і заваявала чэмпіёнства. Такім чынам перарвалася серыя БАТЭ з 13 чэмпіёнстваў запар. Барысаўскі клуб у сезоне 2019 заваяваў срэбраныя медалі.

2020 год

правіць

У пачатку 2020 года клуб узначаліў Кірыл Альшэўскі. Пад яго кіраўніцтвам каманда пачала чэмпіянат з двух паражэнняў, але пасля справы пайшлі лепей, і неўзабаве БАТЭ ўключыўся ў барацьбу за прызавыя месцы. Таксама быў выйграны Кубак Беларусі — у фінале ў дадатковы час была атрымана перамога над брэсцкім «Дынама» (1:0). У Лізе Еўропы БАТЭ адразу выбыў з турніру, саступіўшы на выездзе сафійскаму ЦСКА (0:2). У чэмпіянаце Беларусі ж каманда доўгі час вяла змаганне за першы радок з салігорскім «Шахцёрам». У верасні 2020 года быў звольнены Кірыл Альшэўскі, новым трэнерам стаў яго памочнік Аляксандр Лісоўскі. Перад фінішам чэмпіянату БАТЭ ішоў першым, але нічыя ў апошнім туры з мінскім «Дынама» (0:0) адкінула барысаўчан на другі выніковы радок.

2021 год

правіць

У снежні 2020 года новым галоўным трэнерам БАТЭ стаў Віталь Жукоўскі, які раней доўгі час узначальваў «Іслач». Каманду пакінулі шматгадовыя лідары Ігар Стасевіч, Ягор Філіпенка (абодва перайшлі ў салігорскі «Шахцёр»), Дзмітрый Бага. Ім на замену прыйшлі пераважна маладыя ігракі.

У пачатку сезона 2021 фан-рух БАТЭ адмовіўся падтрымліваць клуб, пакуль у краіне працягваюцца палітычныя судовыя справы, збіццё і забойства людей за ўласныя меркаванні[2].

У чэмпіянаце БАТЭ, хоць і рухаўся няблага, не здолеў перашкодзіць захапіць лідарства салігорскаму «Шахцёру», які атрымліваў перамогу за перамогай. У маі БАТЭ другі раз запар стаў уладальнікам Кубка Беларусі, атрымаўшы ў фінале перамогу над «Іслаччу» (2:1). Выступленне ў Лізе канферэнцый выйшла няўдалым — пасля гасцявой перамогі 1:0 над батумскім «Дынама» БАТЭ саступіў на «Барысаў-Арэне» 1:4 і выбыў з турніру. У гэты ж час асноўны нападнік салігарчан Максім Скавыш перайшоў у «Шахцёр». Пасля БАТЭ навязваў пэўную канкурэнцыю салігарчанам, у верасні атрымаў хатнюю перамогу над «Шахцёрам» (1:0), аднак неўзабаве салігорская каманда пайшла ў адрыў і замацавалася на першым радку. БАТЭ ж толькі ў апошнім туры забяспечыў трэція запар сярэбраныя медалі, адарваўшыся ад мінскага «Дынама».

2022 год

правіць

У студзені 2022 года новым галоўным трэнерам стаў Аляксандр Міхайлаў, які раней узначальваў дубль клуба. Каманда добра пачала чэмпіянат, атрымаўшы перамогі ў пяці першых матчах запар, аднак пазней справы пайшлі горш, БАТЭ шмат гуляў унічыю і прапусціў наперад канкурэнтаў. У фінале Кубка Беларусі БАТЭ саступіў «Гомелю» (1:2), а таксама выбыў з Лігі канферэнцый, саступіўшы турэцкаму «Каньяспору» з агульным лікам 0:5. У жніўні з-за няўдач Аляксандр Міхайлаў падаў у адстаўку, выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера стаў яго памочнік Сяргей Зяневіч, аднак пад яго кіраўніцтвам сітуацыя ў чэмпіянаце не палепшылася, неўзабаве БАТЭ выпаў з прызавой тройкі. У кастрычніку на чале каманды зноў стаў Кірыл Альшэўскі, які вярнуў БАТЭ ў барацьбу. Барысаўчане здолелі абысці мінскае «Дынама», але салігорскі «Шахцёр» і мінскі «Энергетык-БДУ» засталіся наперадзе, і БАТЭ стаў трэцім.

2023 год

правіць

У Вышэйшай лізе ў 2023 годзе БАТЭ хутка прапусціў наперад канкурэнтаў і не ўдзельнічаў у барацьбе за чэмпіёнства. Каманда зноў дайшла да фіналу Кубка Беларусі, дзе саступіла жодзінскаму «Тарпеда-БелАЗ» (0:2). Пасля адхілення «Шахцёра» і «Энергетыка-БДУ» ад еўракубкаў барысаўчане атрымалі месца ў Лізе чэмпіёнаў, дзе ў першым кваліфікацыйным раўндзе перамаглі албанскі «Партызані», аднак пасля паслядоўна выбылі з Лігі чэмпіёнаў, Лігі Еўропы і Лігі канферэнцый, саступіўшы адпаведна кіпрскаму «Арысу», малдаўскаму «Шэрыфу» і косаўскаму «Балкані». У чэмпіянаце БАТЭ працягваў змагацца за трэці радок, аднак у выніку фінішаваў пятым, упершыню з 2006 года застаўшыся без медалёў.

Эмблемы

правіць

Цяперашні склад

правіць

Станам на жнівень 2024 года, згодна з афіцыйным сайтам клуба[3].

Паз. Імя Нар.
23   Бр Уладзіслаў Ігнацьеў 2003
35   Бр Арсеній Скапец 2005
3   Аб Руслан Хадаркевіч (капітан) 1993
4   Аб Аляксандр Мартынаў 2004
14   Аб Шэрыф Жымо 1996
15   Аб Павел Пашэвіч 2001
25   Аб Мікіта Нескаромны 2005
55   Аб Ян Эманюэль Афі 1995
84   Аб Ягор Осіпаў 2003
98   Аб Мацвей Свідзінскі 2004
6   ПА Арсеній Блоцкі 2004
9   ПА Аляксандр Ануфрыеў 1995
10   ПА Алег Нікіфарэнка 2001
Паз. Імя Нар.
13   ПА Ілья Алексіевіч 1991
22   ПА Захар Гіцалеў 2004
24   ПА Уладзіслаў Русенчык 2001
27   ПА Раман Пілецкі 2003
28   ПА Кірыл Чарнавок 2003
33   ПА Віктар Сотнікаў 2001
68   ПА Даніла Жульпа 2004
  ПА Заі Сідзібэ 2002
18   Нап Аляксандр Шведчыкаў 2003
19   Нап Аралхан Аміртаеў 1998
21   Нап Вадзім Кісялёў 2005
62   Нап Тэмур Джыкія (у арэндзе з «Волгі») 1998
80   Нап Мікалай Мірскі 2005

Ігракі ў арэндзе

правіць
Паз. Імя Нар.
  Аб Анатоль Саннікаў (у «Нафтане» да снежня 2024 года) 2004
17   ПА Андрэй Патапенка (у «Гомелі» да снежня 2024 года) 2000
  ПА Дзяніс Грачыха (у «Жэнісе» да снежня 2024 года) 1999

Трэнерскі штаб

правіць

У сезоне 2024 рэзервовая каманда пад назвай БАТЭ-2 выступае ў Першай лізе[4].

Паз. Імя Нар.
  Бр Павел Каткоў 2006
  Бр Міхаіл Клякін 2008
  Бр Данііл Марціновіч 2006
  Бр Барыс Панкратаў 1982
  Бр Арсеній Скапец 2005
  Аб Ілья Бралуненка 2006
  Аб Даніла Вяргейчык 2005
  Аб Яўген Кадзеба 2006
  Аб Мікіта Нескаромны 2005
  Аб Ягор Осіпаў 2003
  Аб Мацвей Свідзінскі 2004
  Аб Арцемій Сінькевіч 2005
  Аб Ягор Чуеўскі 2005
  Аб Арцём Чыкілеўскі 2006
  Аб Захар Шэўчык 2006
  ПА Ілья Баранаў 2004
  ПА Арсеній Блоцкі 2004
  ПА Захар Гіцалеў 2004
  ПА Даніла Жульпа 2004
Паз. Імя Нар.
  ПА Платон Каласоўскі 2005
  ПА Валерый Кісель 2006
  ПА Раман Пілецкі 2003
  ПА Глеб Пратасеня 2005
  ПА Ягор Русакоў 2006
  ПА Алесь Сахончык 2006
  ПА Максім Целеш 2005
  ПА Іван Чарных 2004
  ПА Андрэй Шкондзін 2005
  ПА Ян Шумскі 2005
  Нап Уладзіслаў Арлоўскі 2004
  Нап Уладзіслаў Галавачэнка 2004
  Нап Вадзім Кісялёў 2005
  Нап Максім Мардас 2006
  Нап Мікалай Мірскі 2005
  Нап Максім Пралеска 2006
  Нап Аляксандр Пятровіч 2005
  Нап Аляксандр Шведчыкаў 2003

Трэнерскі штаб БАТЭ-2

правіць

Дасягненні

правіць
  • Чэмпіён Беларусі (15): 1999, 2002, 2006—2018
  • Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (7): 1998, 2000, 2003, 2004, 2019, 2020, 2021
  • Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2001, 2022
  • Уладальнік Кубка Беларусі (5): 2006, 2010, 2015, 2020, 2021
  • Фіналіст Кубка Беларусі (7): 2002, 2005, 2007, 2016, 2018, 2022, 2023
  • Уладальнік Суперкубка Беларусі (8): 2010, 2011, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2022
  • Удзельнік групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў УЕФА: сезоны 2008/2009, 2011/2012, 2012/2013, 2014/2015, 2015/2016 (першы сярод беларускіх футбольных клубаў)
  • Удзельнік групавой стадыі Лігі Еўропы: сезоны 2009/2010, 2010/2011, 2017/2018, 2018/2019 (першы сярод беларускіх футбольных клубаў)

Статыстыка выступаў

правіць

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

правіць
Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1996 Д3 1 28 25 2 1 79–10 77   Выхад у Другую лігу
1997 Д2 2 30 25 3 2 92–15 78 1/16 фіналу   Выхад у Першую лігу
1998 Д1 2 28 18 4 6 50–25 58 Чвэрцьфінал
1999 Д1 1 30 24 5 1 80–22 77 Паўфінал
2000 Д1 2 30 20 4 6 68–26 64 1/8 фіналу
2001 Д1 3 26 16 3 7 54–31 51 Чвэрцьфінал
2002 Д1 1 27[A] 19 2 6 51–20 59 Фіналіст
2003 Д1 2 30 20 6 4 70–21 66 Чвэрцьфінал
2004 Д1 2 30 22 4 4 59–25 70 Паўфінал
2005 Д1 5 26 12 11 3 42–27 47 Фіналіст
2006 Д1 1 26 16 6 4 47–27 54 Уладальнік
2007 Д1 1 26 18 2 6 50–25 56 Фіналіст
2008 Д1 1 30 19 10 1 54–20 67 Паўфінал
2009 Д1 1 26 19 5 2 55–16 62 Паўфінал
2010 Д1 1 33 21 9 3 64–18 72 Уладальнік
2011 Д1 1 33 18 12 3 53–20 66 1/8 фіналу
2012 Д1 1 30 21 5 4 51–16 68 1/8 фіналу
2013 Д1 1 32 21 4 7 61–25 67 1/8 фіналу
2014 Д1 1 32 20 11 1 68–21 71 Чвэрцьфінал
2015 Д1 1 26 20 5 1 44–11 65 Уладальнік
2016 Д1 1 30 22 4 4 73–25 70 Фіналіст
2017 Д1 1 30 21 5 4 61–19 68 Паўфінал
2018 Д1 1 30 23 4 3 55–24 73 Фіналіст
2019 Д1 2 30 22 4 4 61–21 70 Чвэрцьфінал
2020 Д1 2 30 17 7 6 65–32 58 Уладальнік
2021 Д1 2 30 19 8 3 61–27 65 Уладальнік
2022 Д1 3 30 16 11 3 51–21 59 Фіналіст
2023 Д1 5 28 14 5 9 49–32 47 Фіналіст
2024 Д1 Чвэрцьфінал
  1. З улікам дадатковай гульні (перамога 1:0) за першае месца супраць гродзенскага «Нёмана». Уласна ў чэмпіянаце БАТЭ меў 56 ачкоў.

Міжнародныя кубкі

правіць
Кубак Г В Н П М
Ліга чэмпіёнаў 104 37 31 36 119–150
Кубак УЕФА/Ліга Еўропы 63 21 11 31 75–111
Ліга канферэнцый 6 2 0 4 4–13
Кубак Інтэртота 6 4 1 1 8–2
Усяго 179 64 43 72 206–276
Сезон Спаборніцтва Раўнд Сапернік Дома У гасцях Вынік
1999/00 Кубак УЕФА к/р   Лакаматыў (Масква) 1:7 0:5 1:12
2000/01 Ліга чэмпіёнаў 1 к/р   Шырак (Гюмры) 2:1 1:1 3:2
2 к/р   Хельсінгбарг 0:3 0:0 0:3
2001/02 Кубак УЕФА к/р   Дынама (Тбілісі) 4:0 1:2 5:2
1 раўнд   Мілан 0:2 0:4 0:6
2002 Кубак Інтэртота 1 раўнд   Акадэміск (Капенгаген) 1:0 2:0 3:0
2 раўнд   Мюнхен 1860 4:0 1:0 5:0
3 раўнд   Балоння 0:0 0:2 0:2
2003/04 Ліга чэмпіёнаў 1 к/р   Багеміянс (Дублін) 1:0 0:3 1:3
2004/05 Кубак УЕФА 1 к/р   Дынама (Тбілісі) 2:3 0:1 2:4
2005/06 Кубак УЕФА 1 к/р   Тарпеда (Кутаісі) 5:0 1:0 6:0
2 к/р   Крылы Саветаў (Самара) 0:2 0:2 0:4
2006/07 Кубак УЕФА 1 к/р   Ністру (Атач) 2:0 1:0 3:0
2 к/р   Рубін (Казань) 0:2 0:3 0:5
2007/08 Ліга чэмпіёнаў 1 к/р   АПОЭЛ (Нікасія) 3:0 (д. ч.) 0:2 3:2
2 к/р   Хабнарфіёрдур 1:1 3:1 4:2
3 к/р   Сцяўа (Бухарэст) 2:2 0:2 2:4
2007/08 Кубак УЕФА 1 раўнд   Вільярэал 0:2 1:4 1:6
2008/09 Ліга чэмпіёнаў 1 к/р   Валюр (Рэйк’явік) 2:0 1:0 3:0
2 к/р   Андэрлехт (Брусель) 2:2 2:1 4:3
3 к/р   Леўскі (Сафія) 1:1 1:0 2:1
Група H   Рэал (Мадрыд) 0:1 0:2
Група H   Ювентус (Турын) 2:2 0:0
Група H   Зеніт (Санкт-Пецярбург) 0:2 1:1
2009/10 Ліга чэмпіёнаў 2 к/р   Македонія (Скоп’е) 2:0 2:0 4:0
3 к/р   Вэнтспілс 0:1 2:1 2:2
2009/10 Ліга Еўропы Плэй-оф   Літэкс (Ловеч) 0:1 4:0 (д. ч.) 4:1
Група I   Бенфіка (Лісабон) 1:2 0:2
Група I   Эвертан (Ліверпул) 1:2 1:0
Група I   АЕК (Афіны) 2:1 2:2
2010/11 Ліга чэмпіёнаў 2 к/р   Хабнарфіёрдур 5:1 1:0 6:1
3 к/р   Капенгаген 0:0 2:3 2:3
2010/11 Ліга Еўропы Плэй-оф   Марытыму (Фуншал) 3:0 2:1 5:1
Група E   АЗ (Алкмар) 4:1 0:3
Група E   Дынама (Кіеў) 1:4 2:2
Група E   Шэрыф (Ціраспаль) 3:1 1:0
1/16   Пары Сен-Жэрмен 2:2 0:0 2:2
2011/12 Ліга чэмпіёнаў 2 к/р   Лінфілд (Белфаст) 2:0 1:1 3:1
3 к/р   Экранас (Панявежыс) 3:1 0:0 3:1
Плэй-оф   Штурм (Грац) 1:1 2:0 3:1
Група H   Вікторыя (Пльзень) 0:1 1:1
Група H   Барселона 0:5 0:4
Група H   Мілан 1:1 0:2
2012/13 Ліга чэмпіёнаў 2 к/р   Вардар (Скоп’е) 3:2 0:0 3:2
3 к/р   Дэбрэцэн 1:1 2:0 3:1
Плэй-оф   Хапаэль (Кір’ят-Шмана) 2:0 1:1 3:1
Група F   Ліль 0:2 3:1
Група F   Баварыя (Мюнхен) 3:1 1:4
Група F   Валенсія 0:3 2:4
2012/13 Ліга Еўропы 1/16   Фенербахчэ (Стамбул) 0:0 0:1 0:1
2013/14 Ліга чэмпіёнаў 2 к/р   Шахцёр (Караганда) 0:1 0:1 0:2
2014/15 Ліга чэмпіёнаў 2 к/р   Скендэрбэў (Корча) 0:0 1:1 1:1
3 к/р   Дэбрэцэн 3:1 0:1 3:2
Плэй-оф   Слован (Браціслава) 3:0 1:1 4:1
Група H   Порту 0:3 0:6
Група H   Атлетык (Більбаа) 2:1 0:2
Група H   Шахцёр (Данецк) 0:7 0:5
2015/16 Ліга чэмпіёнаў 2 к/р   Дандалк 2:1 0:0 2:1
3 к/р   Відэатон (Секешфехервар) 1:0 1:1 2:1
Плэй-оф   Партызан (Бялград) 1:0 1:2 2:2
Група E   Баер 04 (Леверкузен) 1:1 1:4
Група E   Рома 3:2 0:0
Група E   Барселона 0:2 0:3
2016/17 Ліга чэмпіёнаў 2 к/р   СІК (Сейняёкі) 2:0 2:2 4:2
3 к/р   Дандалк 1:0 0:3 1:3
2016/17 Ліга Еўропы Плэй-оф   Астана 2:2 0:2 2:4
2017/18 Ліга чэмпіёнаў 2 к/р   Алашкерт (Мартуні) 1:1 3:1 4:2
3 к/р   Славія (Прага) 2:1 0:1 2:2
2017/18 Ліга Еўропы Плэй-оф   Александрыя 1:1 1:2 2:3
Група H   Црвена Звезда (Бялград) 0:0 1:1
Група H   Арсенал (Лондан) 2:4 0:6
Група H   Кёльн 1:0 2:5
2018/19 Ліга чэмпіёнаў 2 к/р   ХІК (Хельсінкі) 0:0 2:1 2:1
3 к/р   Карабах (Агдам) 1:1 1:0 2:1
Плэй-оф   ПСВ (Эйндхавен) 2:3 0:3 2:6
2018/19 Ліга Еўропы Група L   МОЛ Відзі (Секешфехервар) 2:0 2:0
Група L   ПАОК (Салонікі) 1:4 3:1
Група L   Чэлсі (Лондан) 0:1 1:3
1/16   Арсенал (Лондан) 1:0 0:3 1:3
2019/20 Ліга чэмпіёнаў 1 к/р   Пяст (Глівіцы) 1:1 2:1 3:2
2 к/р   Русенбарг (Тронхейм) 2:1 0:2 2:3
2019/20 Ліга Еўропы 3 к/р   Сараева 0:0 2:1 2:1
Плэй-оф   Астана (Нур-Султан) 2:0 0:3 2:3
2020/21 Ліга Еўропы 2 к/р   ЦСКА (Сафія) 0:2 0:2
2021/22 Ліга канферэнцый 2 к/р   Дынама (Батумі) 1:4 1:0 2:4
2022/23 Ліга канферэнцый 2 к/р   Каньяспор 0:3 0:2 0:5
2023/24 Ліга чэмпіёнаў 1 к/р   Партызані (Тырана) 2:0 1:1 3:1
2 к/р   Арыс (Лімасол) 3:5 2:6 5:11
2023/24 Ліга Еўропы 3 к/р   Шэрыф (Ціраспаль) 2:2 1:5 3:7
2023/24 Ліга канферэнцый Плэй-оф   Балкані (Тэрандэ) 1:0 1:4 2:4

Неафіцыйныя турніры

правіць
Сезон Спаборніцтва Раўнд Супернік Вынік
2000 Кубак чэмпіёнаў Садружнасці Група В   Дынама (Кіеў) 0:0
Група В   Сконта (Рыга) 1:3
Група В   Шырак (Гюмры) 5:1
Паўфінальная група   Спартак (Масква) 1:5
Паўфінальная група   Зімбру (Кішынёў) 0:4
2003 Кубак чэмпіёнаў Садружнасці Група В   Рэгар-ТадАЗ 2:0
Група В   Сконта (Рыга) 1:1
Група В   Пюнік (Ерэван) 1:1
1/4 фінала   Лакаматыў (Масква) 1:3
2007 Кубак чэмпіёнаў Садружнасці Група А   Рэгар-ТадАЗ 2:0
Група А   ЦСКА (Масква) 0:2
Група А   Актабэ 2:0
1/4 фінала   Шэрыф (Ціраспаль) 0:1
2008 Кубак чэмпіёнаў Садружнасці Група D   Бананц (Ерэван) 1:1
Група D   Дынама (Кіеў) 1:1
Група D   Пахтакор (Ташкент) 2:1
1/4 фінала   Алімпі (Руставі) 2:1
Паўфінал   Хазар-Ленкарань 1:2

Стадыён

правіць
 
Барысаў-Арэна

Доўгі час клуб гульні праводзіў на Барысаўскім гарадскім стадыёне, пабудаваным у 1963 годзе. Тады была ўзведзена адна трыбуна — заходняя. Зараз стадыён налічвае дзве трыбуны, агульнай умяшчальнасцю 5402 чалавекі. Усталяваныя мачты штучнага святла, ёсць электратабло. У 2008 годзе над усходняй трыбунай пабудаваны казырок. Матчы групавых этапаў еўракубкаў БАТЭ праводзіў на мінскім стадыёне «Дынама».

У 2010 годзе распачата будаўніцтва новага стадыёна. У 2014 годзе Барысаў-Арэна ўведзена ў строй.

Вядомыя гульцы

правіць

Наступныя гульцы БАТЭ выклікаліся ў нацыянальныя зборныя сваіх краін. Тлустым пазначаны гульцы, якія выклікаліся ў зборную падчас выступаў за БАТЭ.

Галоўныя трэнеры

правіць

Крыніцы

правіць
  1. История развития футбола в Борисове (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт БАТЭ. Архівавана з першакрыніцы 3 жніўня 2017. Праверана 6 снежня 2023.
  2. Фанаты белорусских футбольных клубов массово объявляют о бойкоте матчей (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (28 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2021. Праверана 28 лютага 2021.
  3. Основной состав (руск.). Афіцыйны сайт БАТЭ. Праверана 26 красавіка 2024.
  4. От "Энергетика-БГУ" и "Белшины" до дублей. Заявки команд первой лиги (сезон-2024) (руск.). football.by (5 красавіка 2024). Праверана 9 красавіка 2024.

Спасылкі

правіць