З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Малая дубовая стужачніца Навуковая класіфікацыя
прамежныя рангі
Від: Малая дубовая стужачніца
Міжнародная навуковая назва
Catocala promissa (Schiffermüller , 1775 )
Сінонімы
Noctua promissa [Schiffermüller], 1775 [ 1]
Noctua mneste Hübner, [1813] [ 1]
Catocala promissa var. hilaris Oberthür, 1907 [ 1]
Catocala promissa var. ochracea Oberthür, 1907 [ 1]
Catocala electra A. Bang-Haas, 1910 [ 1]
Малая дубовая стужачніца ці Малая дубовая стужка (Catocala promissa ) — від буйных матылёў сямейства Соўкі (Noctuidae ).
Дадзены від сустракаецца ў Еўропе і Малой Азіі да Арменіі . Від выяўлены на ўсёй тэрыторыі Беларусі , за выключэннем Магілёўскай вобласці . Распаўсюджаны лакальна[ 2] .
Размах крылаў 60—65 мм. Лёт з ліпеня па жнівень у залежнасці ад месцазнаходжання.
Вусені харчуюцца на дубах (напрыклад, дубе звычайным (Quercus robur )) і Castanea sativa [ 1] .
Від уключаны ў Чырвоныя кнігі Маскоўскай вобласці Расіі , Усходняй Фенаскандыі для Германіі і Беларусі[ 2] .
Зноскі