Франц Боас
Франц Боас (ням.: Franz Boas; 9 ліпеня 1858 — 21 снежня 1942) — нямецка-амерыканскі этнограф, антраполаг, лінгвіст.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Вестфаліі (Германія). Вучыўся ва ўніверсітэтах Гайдэльберга, Бона і Кіля. Па першапачатковай адукацыі быў фізікам і матэматыкам. Атрымаў вучоныя ступені доктара філасофіі і доктара медыцыны. У 1880-я г. эміграваў у ЗША. З 1899 — прафесар антрапалогіі Калумбійскага ўніверсітэта. Адзін з заснавальнікаў Амерыканскай антрапалагічнай асацыяцыі, рэдактар часопіса «Амерыканскі фальклор», прзідэнт Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Працяглы час у палявых умовах вывучаў культуры і мовы індзейцаў паўночна-заходняга ўзбярэжжа ЗША. Апублікаваў сотні артыкулаў і кніг па антрапалогіі, лінгвістыцы, археалогіі і этналогіі. Стварыў школу гістарычнай этналогіі. Лічыў, што нельга захапляцца агульнымі законамі і схемамі развіцця культуры (эвалюцыянізм, дыфузіянізм, функцыяналізм), паколькі кожны народ мае свае непаўторныя гісторыю і культуру. Рысы падабенства (напр., агульнасць мовы) могуць быць вытлумачаны як агульным паходжаннем, так і ўзаемнымі ўплывамі. Паводле Ф. Боаса, навуковае даследаванне культуры магчыма толькі на базе сістэмы каштоўнасцей таго народа, якому яны належаць. Выступаў за комплекснае даследаванне культурнай дзейнасці чалавека з прыцягненнем матэрыялаў і фактаў з фізічнай антрапалогіі, лінгвістыкі, археалогіі, біялогіі і інш. Адным з першых Ф. Боас пачаў выкарыстоўваць статыстычныя метады апрацоўкі антрапалагічных дадзеных.
Аўтар класічных культурантрапалагічных прац «Розум першабытнага чалавека» (1911). «Кіраўніцтва па мовах амерыканскіх індзейцаў» (191122), «Раса, мова і культура» (1940), іншых манаграфій, шматлікіх артыкулаў.
Зноскі
- ↑ Tax S. Franz Boas // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Franz Boas // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Боас Франц // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ а б Боас Франц // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 17 красавіка 2023.
- ↑ LIBRIS — Каралеўская бібліятэка Швецыі, 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 10 чэрвеня 2024.
- ↑ а б в Матэматычная генеалогія — 1997.
- ↑ NNDB — 2002.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Культуралогія: Энцыкл. даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6
- Stocking, George W., Jr. ( (англ.)) A Franz Boas Reader: The Shaping of American Anthropology, 1883—1911 (1974) — ISBN 0-226-06243-0
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Нарадзіліся 9 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1858 годзе
- Нарадзіліся ў Каралеўстве Прусія
- Памерлі 21 снежня
- Памерлі ў 1942 годзе
- Памерлі ў Нью-Ёрку
- Пахаваныя ў штаце Нью-Ёрк
- Выпускнікі Бонскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Кільскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Гайдэльбергскага ўніверсітэта
- Члены Прускай акадэміі навук
- Члены Леапальдзіны
- Члены Аўстрыйскай акадэміі навук
- Члены Баварскай акадэміі навук
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Дацкай каралеўскай акадэміі навук
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Культуролагі
- Постаці індзеаністыкі
- Амерыканісты
- Мовазнаўцы ЗША
- Антраполагі ЗША