Перайсці да зместу
Франц Боас
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Франц Боас
Franz Boas
Дата нараджэння 9 ліпеня 1858(1858-07-09)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 снежня 1942(1942-12-21)[3][2][…] (84 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Ernst Philip Boas[d] і Franziska Boas[d]
Род дзейнасці антраполаг, мовазнавец, выкладчык універсітэта, географ, філосаф, куратар, мастацтвазнавец, этнограф
Навуковая сфера антрапалогія, particular law[d][7] і relativism[d][7]
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Gustav Karsten[d][8]
Вядомыя вучні Рут Бенедыкт, Alexander Goldenweiser[d], Joseph Greenberg[d], Альфрэд Льюіс Кробер, Эдвард Сэйпір, Melville J. Herskovits[d], Frederica de Laguna[d] і Robert Lowie[d]
Вядомы як «бацька амерыканскай антрапалогіі»
Член у
Сайт franz-boas.com (ням.)
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Франц Боас (ням.: Franz Boas; 9 ліпеня 185821 снежня 1942) — нямецка-амерыканскі этнограф, антраполаг, лінгвіст.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў Вестфаліі (Германія). Вучыўся ва ўніверсітэтах Гайдэльберга, Бона і Кіля. Па першапачатковай адукацыі быў фізікам і матэматыкам. Атрымаў вучоныя ступені доктара філасофіі і доктара медыцыны. У 1880-я г. эміграваў у ЗША. З 1899 — прафесар антрапалогіі Калумбійскага ўніверсітэта. Адзін з заснавальнікаў Амерыканскай антрапалагічнай асацыяцыі, рэдактар часопіса «Амерыканскі фальклор», прзідэнт Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]
Працяглы час у палявых умовах вывучаў культуры і мовы індзейцаў паўночна-заходняга ўзбярэжжа ЗША. Апублікаваў сотні артыкулаў і кніг па антрапалогіі, лінгвістыцы, археалогіі і этналогіі. Стварыў школу гістарычнай этналогіі. Лічыў, што нельга захапляцца агульнымі законамі і схемамі развіцця культуры (эвалюцыянізм, дыфузіянізм, функцыяналізм), паколькі кожны народ мае свае непаўторныя гісторыю і культуру. Рысы падабенства (напр., агульнасць мовы) могуць быць вытлумачаны як агульным паходжаннем, так і ўзаемнымі ўплывамі. Паводле Ф. Боаса, навуковае даследаванне культуры магчыма толькі на базе сістэмы каштоўнасцей таго народа, якому яны належаць. Выступаў за комплекснае даследаванне культурнай дзейнасці чалавека з прыцягненнем матэрыялаў і фактаў з фізічнай антрапалогіі, лінгвістыкі, археалогіі, біялогіі і інш. Адным з першых Ф. Боас пачаў выкарыстоўваць статыстычныя метады апрацоўкі антрапалагічных дадзеных.
Аўтар класічных культурантрапалагічных прац «Розум першабытнага чалавека» (1911). «Кіраўніцтва па мовах амерыканскіх індзейцаў» (191122), «Раса, мова і культура» (1940), іншых манаграфій, шматлікіх артыкулаў.
Зноскі
1. Tax S. Franz Boas // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
2. а б Franz Boas // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
3. Боас Франц // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
4. а б Боас Франц // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
5. Find a Grave — 1996. Праверана 17 красавіка 2023.
6. LIBRISКаралеўская бібліятэка Швецыі, 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
7. а б Czech National Authority Database Праверана 10 чэрвеня 2024.
8. а б в Матэматычная генеалогія — 1997.
9. NNDB — 2002.
• Культуралогія: Энцыкл. даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6
• Stocking, George W., Jr. ( (англ.)) A Franz Boas Reader: The Shaping of American Anthropology, 1883—1911 (1974) — ISBN 0-226-06243-0