Ігар Львовіч Купрыянаў
Выгляд
Ігар Львовіч Купрыянаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 26 чэрвеня 1938[1] (86 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | парашковая металургія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук[1] (1988) |
Альма-матар |
Ігар Львовіч Купрыя́наў[2] (нар. 26 чэрвеня 1938) — вучоны ў галіне парашковай металургіі, доктар тэхнічных навук (1988).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Віцебску. У 1963 годзе скончыў Маскоўскі авіяцыйны тэхналагічны інстытут. У 1982—1996 гадах працаваў у Навукова-вытворчым аб’яднанні парашковай металургіі. З 1996 года — у Міжгаліновым інстытуце павышэння кваліфікацыі пры Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар навуковых прац і вынаходстваў па тэхналагічных асновах і распрацоўцы абсталявання для нанясення ахоўных газатэрмічных пакрыццяў з павышанай трываласцю счаплення.
Сярод апублікаванага:
- Современное состояние и перспективы развития технологий упрочнения и восстановления деталей и изделий в БССР, [Текст], обзорная информация, Белорусский научно-исследовательский институт научно-технической информации и технико-экономических исследований Госплана БССР Минск : БелНИИНТИ , 1987 .- 40, [3] с. ил., табл.;
- Газотермические покрытия с повышенной прочностью сцепления / И. Л. Куприянов, М. А. Геллер. — Минск : Навука і тэхніка, 1990. — 175,[1] с. : ил.; 21 см; ISBN 5-343-00823-2 (В пер.);
- Электротермическая технология нанесения защитных покрытий / В. С. Ивашко, И. Л. Куприянов, А. И. Шевцов. — Мн.: Навука і тэхніка, 1996. — 375 с., ил., табл. — ISBN 5-343-01583-2.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Купрыя́наў Ігар Львовіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін — Малаіта — С. 38.
- ↑ БелЭн 1999.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Купрыя́наў Ігар Львовіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 38. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).