Генрых Барт
Генрых Барт | |
---|---|
ням.: Heinrich Barth | |
Дата нараджэння | 16 лютага 1821[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 лістапада 1865[1][3][…] (44 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | падарожнік-даследчык, пісьменнік, гісторык, географ, філолаг, выкладчык універсітэта, археолаг |
Навуковая сфера | геаграфія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
Медаль заступнікаў[d] (1856) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Генрых Барт (ням.: Heinrich Barth; 16 лютага 1821, Гамбург — 25 лістапада 1865, Берлін) — нямецкі даследчык Афрыкі.
Атрымаў адукацыю ў Берлінскім універсітэце, які скончыў у 1844 годзе. Наведаў Італію і Сіцылію.
Вывучыўшы арабскую мову ў Лондане, адправіўся ў падарожжа ў 1845 годзе. З Танжэра Барт прайшоў па сушы ўсю Паўночную Афрыку. Таксама ён перасёк Егіпет, падняўшыся па Нілу да Вадзі-Халфа і прайшоў усю пустыню, дасягнуўшы Берэнікі. Падчас гэтага падарожжа ён падвергнуўся нападу рабаўнікоў і быў паранены.
Перайшоўшы Сінайскі паўвостраў, ён прайшоў Палесціну, Сірыю, Малую Азію і Грэцыю, усюды вывучаючы рэшткі старажытнай культуры. У 1847 годзе ён вярнуўся ў Берлін.
У гэты час ён стаў прыват-дацэнтам і быў заняты ў падрыхтоўцы да публікацыі працы «Падарожжы па пустынных краях Міжземнамор’я» (Wanderungen durch die Küstenländer des Mittelmeeres), якая з’яўляецца ў 1849 годзе. Барт здзейсніў пераход ад азёр Чад і Багірмі на ўсходзе да Цімбукту на захадзе і Камеруна на поўдні. Па шляху ён вывучаў тапаграфію, гісторыю, цывілізацыі і мовы краін, якія наведваў.
Зноскі
- ↑ а б Heinrich Barth // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Heinrich Barth // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Heinrich Barth // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 8 лістапада 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Генрых Барт