Герб Чылі
Выгляд
Герб Чылі — адзін з дзяржаўных сімвалаў Чылі. Герб быў прыняты ў 1834 годзе, аўтарам з’яўляецца англічанін Чарлз Вуд Тэйлар (англ.: Charles Wood Taylor).
Геральдычны шчыт з зоркай у нацыянальных колерах Чылі трымаюць андскі кондар (Vultur gryphus) справа і южнаандскі алень (Hippocamelus bisulcus) злева, якія з’яўляюцца аднымі з сімвалаў Анд, уздоўж якіх працягнулася краіна. Унізе герба размяшчаецца стужка з дэвізам «Por la Razon o la Fuerza» («Па перакананню або пад прымусам»).