Гудзон
Гудзон | |
---|---|
англ. Hudson River | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 492 км |
Басейн | 34 600 км² |
Расход вады | 210 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 44°06′24″ пн. ш. 73°56′09″ з. д.HGЯO |
Вусце | Верхняя Нью-Ёркская бухта |
• Каардынаты | 40°36′00″ пн. ш. 74°02′31″ з. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Верхняя Нью-Ёркская бухта |
|
|
Краіна | |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гудзон (англ.: Hudson River) — рака на ўсходзе ЗША, якая адносіцца да басейна Атлантычнага акіяна. Даўжыня 492 км (па іншай ацэнцы 520 км), плошча басейна каля 34,6 тыс. км².
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Рака бярэ пачатак у Адзірандакскіх гарах, працякае ў асноўным па тэрыторыі штата Нью-Ёрк, у ніжнім цячэнні ўтварае шырокі эстуарый, які з’яўляецца мяжой паміж Нью-Ёркам і Нью-Джэрсі. Упадае ў бухту Лоўэры-Бі Атлантычнага акіяна.
Рака суднаходная ніжэй горада Трой, дзе ў яе ўпадае галоўны прыток — рака Магаўк. Гудзон злучаны з азёрамі Эры (Канал Эры), Антарыа і Шамплейн суднаходнымі каналамі, якія ўтвараюць водны шлях да ракі Св. Лаўрэнція. На Гудзоне стаяць гарады Трой, Олбані, Гудзон, Кінгстан, у вусце — Нью-Ёрк.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першым з еўрапейцаў у вусце Гудзона пабываў у 1524 г. італьянец Джавані да Веразана. У 1609 г. раку даследаваў англічанін Генры Хадсан, у гонар якога яна і была затым названая.
Цікавыя падзеі
[правіць | правіць зыходнік]15-га студзеня 2009-га года на рацэ Гудзон Аэробус А-320 рэйса 1549 авіякампаніі US Airways здзейсніў аварыйную пасадку. Самалёт, які рухаўся рэйсам Нью-Ёрк - Шарлот (Паўночная Караліна), вылецеў з аэрапорта Ла-Гарден у 15:26 па нью-ёркскаму часу. Набіраючы вышыню, самалёт падняўся над Манхэтэнам і сутыкнуўся са зграяй птушак, у выніку чаго абодва рухавіка А-320 выйшлі з ладу. Улічваючы немагчымасць даляцець да аэрапорта і знаходжанне ўнізе аднаго з самых густанаселеных гарадоў свету, экіпаж прыняў рашэнне аб пасадцы самалёта на паверхню ракі. У выніку высокапрафесійных дзеянняў экіпажа ніхто з 146 пасажыраў і 5 членаў экіпажа не атрымаў цяжкіх раненняў, усе былі выратаваны. Гэта падзея атрымала ў СМІ назву «Цуд на Гудзоне».