Зменлівасць
Выгляд
Зменлівасць — разнастайнасць прыкмет сярод прадстаўнікоў пэўнага віду, а таксама ўласцівасць нашчадкаў набываць адрозненні ад бацькоўскіх формаў.
Класіфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]Адрозніваюць некалькі тыпаў зменлівасці:
- Спадчынную (генатыпічную) і няспадчынную (фенатыпічную, паратыпічную).
- Індывідуальную (адрозненне паміж асобнымі асобінамі) і групавую (паміж групамі асобін, напрыклад, рознымі папуляцыямі пэўнага віду). Групавая зменлівасць з'яўляецца вытворнай ад індывідуальнай.
- Якасную і колькасную.
- Накіраваную і ненакіраваную.