Калыма
Калыма | |
---|---|
руск. Колыма, як. Халыма | |
Характарыстыка | |
Даўжыня |
|
Басейн | 643 000 км² |
Расход вады | 3 800 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 62°17′31″ пн. ш. 147°43′57″ у. д.HGЯO |
Вусце | Усходне-Сібірскае мора |
• Каардынаты | 69°33′05″ пн. ш. 161°21′51″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Усходне-Сібірскае мора |
|
|
Краіна | |
Код у ДВР | 19010100112019000000019 |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Калыма́ (руск.: Колыма, якуцк.: Халыма) — рака на паўночным усходзе Азіі (Расія, Магаданская вобласць і Рэспубліка Саха). Даўжыня 2129 км. Уліваецца ва Усходне-Сібірскае мора.
Гідраграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вадазбор 643 тыс. км². Утвараецца ад зліцця рэк Кулу і Аян-Юрах. Упадае ў Калымскі заліў Усходне-Сібірскага мора, утварае дэльту. У вярхоўі праразае хрыбет Чэрскага (Паўночна-Усходняя Сібір), утварае парогі і вадаспады. У сярэднім цячэнні даліна шырокая. У нізоўі цячэ па Калымскай нізіне. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,8 тыс. м³/сек.
Асноўныя прытокі: Каркадон, Амалон, Вялікі Анюй (справа), Ясачная, Ажогіна, Седэдэма (злева).
Жыўленне пераважна снегава-дажджавое. Ледастаў з пачатку кастрычніка да канца мая — пачатку чэрвеня. Зімой утвараюцца наледзі.
Гаспадарчае асваенне
[правіць | правіць зыходнік]Прамысловыя рыбы: рапушка, муксун, сіг, нельма, омуль. Суднаходная на 2000 км ад вусця. На Калыме знаходзіцца г. Сярэднекалымск.
Калымой называюць таксама залатаносную тэрыторыю ў басейне ракі (сучасная Магаданская вобласць і суседнія раёны). У перыяд масавых рэпрэсій (1930—50-я гады) там былі засяроджаны лагеры прымусовай працы (ГУЛАГ), дзе ў выніку цяжкіх умоў існавання загінула больш як 4 млн чал.[1]
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- В. П. Кісель. Калыма // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).