Майскія жукі, або Майскія хрушчы[1] (Melolontha) — род насякомых сямейства пласцініставусых, якія жывуць у Еўропе і Азіі.
Да сярэдзіны 1950-х гадоў былі вельмі шырока распаўсюджаны і, з'яўляючыся шкоднікамі раслін, у асобныя гады прыносілі істотны ўрон сельскай гаспадарцы. У сувязі з масавым выкарыстаннем пестыцыдаў іх папуляцыя рэзка скарацілася, а ў шэрагу рэгіёнаў яны зніклі зусім. У пачатку 1980-х гадоў, пасля забароны прымянення шэрагу пестыцыдаў, іх колькасць пачала аднаўляцца. На Беларусі 2 віды: жук майскі заходні (Melolontha melolontha), жук майскі ўсходні (Melolontha hippocastani).