Мяркіс
Выгляд
Мяркіс | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 203 км |
Басейн | 4 440 км² |
Расход вады | 36,2 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Ашмянскае ўзвышша |
• Каардынаты | 54°20′49″ пн. ш. 25°40′21″ у. д.HGЯO |
Вусце | Нёман |
• Каардынаты | 54°09′23″ пн. ш. 24°11′06″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Нёман → Балтыйскае мора |
|
|
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мяркіс, Мерачанка, Мярчанка (літ.: Merkys) — рака ў Беларусі і Літве, правы прыток Нёмана. Даўжыня 203 км. Вадазбор 4416 км², у межах Літвы 3781 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 36,2 м³/с[1].
Агульнае
[правіць | правіць зыходнік]Пачынаецца на Ашмянскім узвышшы за 2 км на поўдзень ад в. Мікулішкі (Ашмянскі раён). Працягласць у межах Беларусі 12 км. Цячэ 2 км на мяжы з Літвой і каля вёскі Гаравыя Грыгі перасякае яе.
Рэчышча ў вярхоўях і нізоўях звілістае, да мяжы з Літвой каналізаванае. Прытокі: Шальча, Ула (злева) і інш.
Жыўленне пераважна грунтовае. Веснавое разводдзе з сакавіка па май. Замярзае ў снежні, ледастаў няўстойлівы (да 1,5 мес.). 25% гадавога сцёку прыходзіцца на вясну, 29% — на лета і 46% — на восень і зіму.
Выкарыстоўвалася для сплава лесу.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11). С. 75.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мяркіс