Сальрэсоль
Сальрэсоль | |
---|---|
Саманазва: | Solresol |
Створаны: | Жан Франсуа Сюдр |
Моўныя коды | |
ISO 639-1: | — |
ISO 639-2: | — |
ISO/DIS 639-3: | — |
Штучныя мовы |
Сальрэсоль - міжнародная штучная мова, створаная на назвах сямі нот дыятанічнай гамы. Яе вынайшоў француз Жан Франсуа Сюдр у 1817 годзе. У далейшае развіццё мовы ўнеслі вялікі ўклад Венсан Гаеўскі, вынайшоўы для яе асаблівую стэнаграфічную азбуку, і яго сын Сізаль Болеслас Гаеўскі, які прааналізаваў моцныя і слабыя бакі праекта Сюдра ў кнізе "Examen critique de la langue universelle de Sudre" (1887), а потым стварыў "Граматыку сальрэсоля (Grammaire du Solresol, 1902).
Алфавіт
[правіць | правіць зыходнік]Усе словы мовы складаюцца з назваў сямі музычных нот у разнастайных камбінацыях. Такім чынам, у мове маецца 7 аднаскладовых слоў, 49 двухскладовых, 339 трохскладовых і 2268 чатырохскладовых (усяго 2660 слоў). Словы з пяці складоў ёсць, але пра іх не гаворыцца ў "Граматыцы сольрэсоля".
Прыклады
[правіць | правіць зыходнік]Асобныя словы і фразы перакладаюцца на сальрэсоль так:
- я - dore,
- ты, вы - domi,
- мой - redo,
- жаданне, жадаць - mifala,
- дапамога, дапамагаць - dosido
- каханне, кахаць - milasi,
- я кахаю цябе - dore milasi domi,
- мова - solresol.
Часткі мовы
[правіць | правіць зыходнік]Месца фанатычнага націску вызначае частку мовы. У дзеяслове няма націску, у назоўніку націскны склад - першы, у прыметніку - перадапошні, а ў прыслоўі - апошні. Прыклад:
- midofa - аддаваць перавагу
- mIdofa - перавага
- midOfa - пераважны
- midofA - пераважна.
Сэнсавыя групы
[правіць | правіць зыходнік]Словы маючыя некалькі складаў аб'ядноўваюцца ў сэнсавыя групы паводле пачатковых складоў. Напрыклад, словы, якія пачынаюцца з sol, тычацца навук і мастацтва (solresol) а з solsol - хвароб і медыцыны (solsolredo - мігрэнь).
Антонімы
[правіць | правіць зыходнік]Каб утварыць антонім, ужываецца інверсія, гэта значыць, слова "пераварочваецца".
- fala - добра, добры
- lafa - блага, благі.
Натуральна, што ў атрыманых такім чынам антонімаў нельга вызначыць сэнсавую групу па першых складах.
Сінонімы і амонімы
[правіць | правіць зыходнік]У сальрэсолі адсутнічаюць сінонімы і амонімы, г. зн. розныя словы заўсёды значаць рознае і па-рознаму пішуцца.
Пісьменства і іншыя формы мовы
[правіць | правіць зыходнік]Запісваць сальрэсоль магчыма некалькімі спосабамі:
- Назвамі нот,
- тое ж самае, але дзеля кароткасці апускаючы галосныя,
- Нотным запісам на нотным стане (ці проста кружкамі на трох гарызантальных лініях),
- першымі сям'ю арабскімі лічбамі,
- першымі сям'ю літарамі лацінскага алфавіта,
- знакамі спецыяльнай стэнаграфіі сольрэсоль,
- колерамі вясёлкі (каляровымі лініямі на паперы).
Гаворку на сальрэсоле магчыма узнаўляць і іншым чынам:
- вымаўленнем назваў нот,
- жэставай мовай глуханямых
- серыямі стукаў, ці іншых дыскрэтных гукаў.
- ігрой на музычным інструменце,
- спевам,
- жэстамі, якія імітуюць стэнаграфію сальрэсоль,
- колерамі вясёлкі,
- і г. д. бясконца.
Падчас гаворкі на сальрэсолі паміж словамі неабходна рабіць кароткія прыпынкі, бо інакш вызначыць межы паміж словамі будзе цяжка.
Папульярнасць
[правіць | правіць зыходнік]Праект Сюдра атымаў шматразовыя ўхваленні розных камісій Парыжскай акадэміі навук і шматлікіх навуковых таварыств, атрымаў прыз у 10 тыс, франкаў на міжнароднай выставе 1851 г. у Парыжы і ганаровы медаль на міжнароднай выставе ў 1862 г. у Лондане, сустрэў прызнанне шмат каго з выдатных людзей таго часу, у тым ліку Віктора Гюго, Ламарціна , Аляксандра Гумбальта.
Пасля невялікага перыяда папулярнасці сальрэсоль здаў свае пазіцыі больш паспяховым штучным мовам, такім як валапюк і эсперанта
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Grammar of Solresol(недаступная спасылка) (англ.)
- Граматыка мовы сальрэсоль (на рускай мове) Архівавана 30 чэрвеня 2016.