Свінарый пальцавы
Свінарый пальцавы | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
|
Свінарый пальцавы (лац.: Cynodon dactylon, сінонімы — Panicum dactylon, Capriola dactylon) — травяністая расліна; від роду Свінарый (Cynodon) сямейства Метлюжковыя (Poaceae).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 15-50 см. Мае тоўстыя доўгія далікатныя карэнішчы, ляжачыя ўзыходзячыя сцёблы з вузкім жорсткім лісцем.
Распаўсюджанне
[правіць | правіць зыходнік]Радзіма — паўднёвая Еўропа, паўночная Афрыка, Азія і Аўстралія.
Прымяненне
[правіць | правіць зыходнік]Кармавая расліна
[правіць | правіць зыходнік]Святлалюбная солестойкая і засухаўстойлівая расліна. У пустынных і паўпустынных зонах, у прыватнасці, у зоне авечкагадоўлі, выкарыстоўваецца як кармавая расліна.
Лекавая расліна
[правіць | правіць зыходнік]Карэнішчы з каранямі выкарыстоўваюцца ў народнай медыцыне розных краін. Мае мачагоннае, слабільнае, слабое гіпатэнзіўнае дзеянне. Экстракты расліны ў даследаваннях прадэманстравалі выяўленыя болесуцішальныя і супрацьзапаленчыя ўласцівасці[3].
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- ↑ Ali Esmail Al-Snafi et al.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2002. — Т. 1. Папоротники, хвощи, плауны, голосеменные, покрытосеменные (однодольные). — ISBN 8-87317-091-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Свинорой пальчатый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Свінарый пальцавы: інфармацыя на сайце GRIN(англ.) (Праверана 21 лістапада 2010)
- FAO factsheet: Cynodon dactylon Архівавана 30 жніўня 2010.