Сеціўнае таварыства па надаванні імёнаў і нумароў
Сеціўнае таварыства па надаванні імёнаў і нумароў | |
---|---|
Тып | некамерцыйная арганізацыя |
Год заснавання | 18 верасня, 1998 |
Заснавальнікі | Jon Postel[d] |
Размяшчэнне | Лос-Анджэлес, Каліфорнія, ЗША |
Ключавыя фігуры | Фадзі Шэхад, Стыў Крокер |
Сфера дзейнасці | Рэгуляванне пытанняў, звязаных з даменнымі імёнамі і IP-адрасамі |
Прыбытак |
|
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Вэб-сайт | icann.org |
Сеціўнае таварыства па надаванні імёнаў і нумароў (СТНІН; па-анг. Internet Corporation for Assigned Names and Numbers), міжнародная некамерцыйная арганізацыя, што кіруе каранёвымі серверамі Сеціва і адказвае за стварэнне даменаў верхняга ўзроўню. Сядзіба арганізацыі знаходзіцца ў Злучаных Штатах Амерыкі (Каліфонія).
СТНІН атрымала правы на адміністраванне каранёвых інтэрнэт-даменаў у верасні 1998 года паводле кантракта з амерыканскім урадам. У 2006 годзе амерыканскі ўрад змяніў кантракт — вызваліў арганізацыю ад абавязку складаць справаздачу за кожныя паўгода. Дзеянне гэтага кантракта канчаецца 30 верасня 2009 года[3].
Ад часу заснавання выдаткі арганізацыі часткова пакрываюцца за кошт каштарысу Міністэрства гандлю ЗША.
5 мая 2009 года камісарка па тэлекамунікацыях Еўрапейскага Саюза Віўен Рэдынг заклікала амерыканскага прэзідэнта Барака Абаму падпарадкаваць СТНІН "Групе дванаццаці" вялікіх дзяржаў Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі, Еўропы, Афрыкі і Азіі, а таксама, у тым ліку, Аўстраліі[4].
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Афіцыйны сайт СТНІН (англ.)
Зноскі
- ↑ (unspecified title) Праверана 25 студзеня 2022.
- ↑ https://www.icann.org/en/system/files/files/annual-report-2020-en.pdf
- ↑ Расійскі міністр прапанаваў дэманапалізаваць інтэрнэт Архівавана 13 жніўня 2011.// Беларускія навіны IT. 24 лютага 2009
- ↑ Еўрапейскія ўлады настойваюць на незалежнасці ICANN Архівавана 7 сакавіка 2016.// Беларускія навіны IT. 5 мая 2009