Перайсці да зместу

Сеціўнае таварыства па надаванні імёнаў і нумароў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сеціўнае таварыства па надаванні імёнаў і нумароў
Тып некамерцыйная арганізацыя
Год заснавання 18 верасня, 1998
Заснавальнікі Jon Postel[d]
Размяшчэнне Лос-Анджэлес, Каліфорнія, Сцяг ЗША ЗША
Ключавыя фігуры Фадзі Шэхад, Стыў Крокер
Сфера дзейнасці Рэгуляванне пытанняў, звязаных з даменнымі імёнамі і IP-адрасамі
Прыбытак
  • 129 млн € (2020)[1]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 388 чал. (2020)[2]
Вэб-сайт icann.org

Сеціўнае таварыства па надаванні імёнаў і нумароў (СТНІН; па-анг. Internet Corporation for Assigned Names and Numbers), міжнародная некамерцыйная арганізацыя, што кіруе каранёвымі серверамі Сеціва і адказвае за стварэнне даменаў верхняга ўзроўню. Сядзіба арганізацыі знаходзіцца ў Злучаных Штатах Амерыкі (Каліфонія).

СТНІН атрымала правы на адміністраванне каранёвых інтэрнэт-даменаў у верасні 1998 года паводле кантракта з амерыканскім урадам. У 2006 годзе амерыканскі ўрад змяніў кантракт — вызваліў арганізацыю ад абавязку складаць справаздачу за кожныя паўгода. Дзеянне гэтага кантракта канчаецца 30 верасня 2009 года[3].

Ад часу заснавання выдаткі арганізацыі часткова пакрываюцца за кошт каштарысу Міністэрства гандлю ЗША.

5 мая 2009 года камісарка па тэлекамунікацыях Еўрапейскага Саюза Віўен Рэдынг заклікала амерыканскага прэзідэнта Барака Абаму падпарадкаваць СТНІН "Групе дванаццаці" вялікіх дзяржаў Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі, Еўропы, Афрыкі і Азіі, а таксама, у тым ліку, Аўстраліі[4].

Афіцыйны сайт СТНІН (англ.)

Зноскі