Перайсці да зместу

Таполя белая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Таполя белая

Агульны выгляд дарослай расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Populus alba L., 1753

Сінонімы
Арэал

выява


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  22451
NCBI  43335
EOL  592441
GRIN  t:29358
IPNI  776573-1
TPL  kew-5000549

Тапо́ля белая[3][4][5][6], таполя серабрыстая[3][4] (Populus alba) — від дрэў роду Таполя (Populus) сямейства Вярбовыя (Salicaceae). Тыпавы від роду.

Populus alba

Таполя белая, таполя серабрыстая, ясакар[7], таполя[7], топаль[5][8][9], таполь[10].

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Высокае, 15—25 (35) метраў вышынёй, лістападнае дрэва. Мае шырокую шатровую, раскідзістую, галінастую крону і цыліндрычны ствол дыяметрам да 2 метраў, пакрыты гладкай светла-аліўкавай карой; у ніжняй частцы ствала, асабліва ў старых дрэў, кара цёмна-шэрая, глыбока парэпаная. Пупышкі белалямцавыя. Лісце чарговае, круглявае або трохкутна-яйкападобнае, 10—12 см даўжынёй і 5—10 см шырыні, ля аснавання злёгку сэрцападобнае, края вяліказубчастыя, форма выемкава 3—5 лопасцевая, зверху цёмнае, глянцавае, адваротны бок — белалямцавы, на круглых у сячэнні хвосціках, у 2—4 разы больш кароткіх за пласцінку. Кветкі аднаполыя, у ніцых суквеццях; пылавікі пурпурныя на кароткіх нітках; лычыкі двухраздзельныя, ярка-зялёныя, бледна-жоўтыя або цёмныя. Тычыначныя каташкі даўжынёй 3—4 см, песцікавыя — да 10 см[4]. Плод — каробачка.

Асаблівасці біялогіі

[правіць | правіць зыходнік]

Жыве 300—400 гадоў[4]. Расце ў поймах на пясчаных адкладах. Цвіце ў сакавіку — красавіку, да з’яўлення лісця. Добра пераносіць затапленне[4]. Святлолюбівая расліна, мезафіт, мезатроф, эўтроф[11]. Дрэнна пераносіць абрэзку[4].

Від уваходзіць у род таполя (Populus) сямейства вярбовыя (Salicaceae) парадку вербакветныя (Malpighiales).


  яшчэ 36 сямействаў (згодна Сістэме APG II)   яшчэ 25—35 відаў
       
  парадак Вербакветныя     род Таполя    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Вярбовыя     від
Таполя белая
           
  яшчэ 44 парадкі кветкавых расліны
(згодна Сістэме APG II)
  яшчэ каля 57 родаў  
     

У прыродных умовах таполя белая расце пераважна па поймах рэк. Часта яе высаджваюць для азелянення гідрапаркаў і ў паркавых зонах. Недахоп — вялікая колькасць каранёвых парасткаў, якія, разрастаючыся, могуць разбураць асфальтавае пакрыццё. Вялікая колькасць прыкаранёвых парасткаў дазваляе выкарыстоўваць таполю белую ў пасадках супраць воднай і ветравой эрозіі глебы[4]. Яшчэ адзін мінус — таполю белую лёгка паражае расліна-паразіт амяла[12].

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б БелЭн 2002.
  4. а б в г д е ё ЭПБ 1985.
  5. а б Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 102. — 160 с. — 2 350 экз.
  6. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.
  7. а б Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  8. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
  9. Kraskoŭski A. Bielaruskija lekarskija ziolki. Wilnia, 1921
  10. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927.
  11. Тополь белый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  12. Гамуля Ю. Г. Рослини України / за ред. канд. біол. наук О. М. Утєвської. — X.: Фактор, 2011. — 208 с.: іл.