Тога
| |||||
Дэвіз: «Travail, Liberté, Patrie (фр.: Праца, Свабода, Айчына)» | |||||
Гімн: «Salut à toi, pays de nos aïeux» | |||||
Дата незалежнасці | 27 красавіка 1960 (ад Францыі) | ||||
Афіцыйная мова | французская | ||||
Сталіца | Ламэ | ||||
Найбуйнейшы горад | Ламэ | ||||
Форма кіравання | Прэзідэнцкая рэспубліка | ||||
Прэзідэнт Прэм'ер-міністр |
Фор Эсазімна Гнасінгбэ Жыльбер Фасун Унгбо | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні |
125-я ў свеце 56 785 км² 4,2 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2005) • Шчыльнасць |
6 300 000 чал. (100-я) 108 чал./км² | ||||
ВУП • Разам (2007) • На душу насельніцтва |
$5 212 млн. (146-ы) $827 | ||||
ІРЧП (2007) | ▬ 0.499 (нізкі) (159-ы) | ||||
Валюта | West African CFA franc[d] | ||||
Інтэрнэт-дамен | .tg | ||||
Код ISO (Alpha-2) | TG | ||||
Код ISO (Alpha-3) | TGO | ||||
Код МАК | TOG | ||||
Тэлефонны код | +228 | ||||
Часавыя паясы | UTC+0 і Africa/Lome[d][1] |
Тога, Тагалезская Рэспубліка (фр.: République togolaise) — дзяржава ў Заходняй Афрыцы, мяжуе з Ганай на захадзе, Бенінам на ўсходзе і Буркіна-Фасо на поўначы. На поўдні краіна валодае невялікай часткай ўзбярэжжа Гвінейскага заліва, на якой размешчана сталіца краіны Ламэ.
Дзяржаўны лад
[правіць | правіць зыходнік]Тога — рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя 1992 года. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, які выбіраецца ўсеагульным і прамым галасаваннем на 5 гадоў. Ён таксама з'яўляецца галоўнакамандуючым узброеннымі сіламі, валодае правам заканадаўчай ініцыятывы і можа распускаць парламент. Выканаўчую ўладу ажыццяўляюць прэзідэнт і ўрад. Кіраўнік урада — прэм'ер-міністр, якога назначае прэзідэнт. Заканадаўчую ўладу ажыццяўляе аднапалатны сход (81 дэпутат, выбіраецца на 4 гады).
Геаграфія Тога
[правіць | правіць зыходнік]Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У сярэдзіне XV ст. на ўзбярэжжы Тога з’явіліся партугальцы.
Каланіяльны перыяд
[правіць | правіць зыходнік]Да сярэдзіны XIX ст. тэрыторыя Тога — адзін з раёнаў найбольш інтэнсіўнага гандлю рабамі. На момант еўрапейскай каланізацыі ў канцы XIX ст. найбольш развітым з народаў Тога былі эве, якія стварылі на поўдні шэраг дзяржаўных утварэнняў. Існавалі і дзяржаўныя ўтварэнні катаколі — у цэнтры краіны і чакосі — на поўначы. У 1884 г. Германская імперыя навязала пратэктарат эве, а да 1902 г. распаўсюдзіла сваю ўладу на ўсю тэрыторыю Тога. У 1-ю сусветную вайну тэрыторыя Тога акупіравана брытанскімі і французскімі войскамі (1914 г.). Версальскі мірны дагавор 1919 г. замацаваў заходняе Тога за Вялікабрытаніяй (у 1957 г. далучана да Рэспублікі Гана), усходняе Тога — за Францыяй у якасці падмандатных тэрыторый Лігі Нацый. Пасля Другой сусветнай вайны Французскае Тога — падапечная тэрыторыя ААН пад кіраваннем Францыі. З 1956 г. Французскае Тога — самакіравальная рэспубліка ў складзе Французскай супольнасці.
Незалежнасць
[правіць | правіць зыходнік]27 красавіка 1960 г. абвешчана незалежнасць Тагалезскай Рэспублікі. Партыя адзінства Тога (ПАТ) на чале з С. Алімпіо, якая ўзначаліла ўрад Тога, спрабавала стварыць аднапартыйны рэжым, у 1962 г. забараніла ўсе апазіцыйныя партыі. У выніку ваеннага перавароту ў 1963 г. урад ПАТ скінуты, а Алімпіо забіты. Прэзідэнтам стаў Н. Груніцкі, які спрабаваў ажыццявіць дэмакратычныя рэформы.
Дыктатура Г. Эядэму (1967—2005 гг.)
[правіць | правіць зыходнік]Новы ваенны пераварот у 1967 г. прывёў да ўлады падпалкоўніка Г. Эядэму (1972 г. — прэзідэнт Тога), які ўсталяваў жорсткі аўтарытарны рэжым; адзінай дазволенай партыяй было Аб’яднанне тагалезскага народа. Умацаванне пазіцый кабрэ ва ўсіх сферах жыцця краіны абвастрыла этнічныя супярэчнасці, а крызісныя з’явы ў эканоміцы выклікалі сацыяльную напружанасць у грамадстве. Урад быў вымушаны пайсці на рэформы. З 1983 пачалася рэалізацыя праграмы прыватызацыі (на канец 1995 года прыватызаваны 33 дзяржаўныя прадпрыемствы).
Выступленні апазіцыі прымусілі Эядэму ў 1991 г. дазволіць шматпартыйнасць, што не перашкодзіла яго абранню прэзідэнтам у 1993 і 1998 г. Парламенцкія выбары 1994 і 1998 гадоў, якія апазіцыя байкатава, выйграла Аб’яднанне тагалезскага народа. Чарговыя парламенцкія выбары двойчы пераносіліся і адбыліся 27 кастрычніка 2002 года. Большасць апазіцыйных партый ізноў іх байкатавала, і перамогу атрымала кіруючая Аб’яднанне тагалезскага народа — 72 мандаты з 81. Партыя Аб’яднанне ў падтрымку дэмакратыі і развіцця атрымала 3 мандаты.
У снежні 2002 годзе парламент, унёсшы папраўку ў Арт. 59 Канстытуцыі, зняў абмежаванне знаходжання прэзідэнта на пасадзе не больш за два тэрміны, а мінімальны ўзрост прэзідэнта паніжаны з 45 да 36 гадоў. Насуперак заяве аб намеры сысці ў адстаўку, дадзенай Г. Эядэмай у 2001 годзе, ён выставіў сваю кандыдатуру на чарговых прэзідэнцкіх выбарах. Г. Эядэма, па словах яго тагачаснага прэм’ера, «вырашыў яшчэ раз ахвяраваць сабой дзеля нацыі».
5 лютага 2005 года на 65-м годзе жыцця ад сардэчнага прыступу на борце прэзідэнцкага Боінга-707 за 250 км на поўдзень ад сталіцы Туніса Гнасінгбэ Эядэма памёр. У адпаведнасці з канстытуцыяй, паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы да правядзення прэзідэнцкіх выбараў (на працягу 60 дзён) павінны былі часова перайсці да старшыні Нацыянальнага сходу Фамбарэ Уатара Натчабе. Так як ён знаходзіўся ў той момант у Беніне, ваеннае камандаванне перадало ўладу сыну прэзідэнта — 39-гадоваму Фору Эсазімне Гнасінгбэ. 6 лютага 2005 года Ф. У. Натчаба зняты Нацыянальным сходам з пасады яго старшыні (самалёт, на якім ён спрабаваў вярнуцца з Беніна, у Тога не пусцілі), і ім аднагалосна абраны Ф. Э. Гнасінгбэ. У канстытуцыю была ўнесена папраўка, якая дала яму магчымасць знаходзіцца ва ўладзе ў якасці прэзідэнта да 2008 года (афіцыйнае заканчэнне тэрміна Гнасінгбэ Эядэма).
19 красавіка 2024 года Нацыянальны сход ухваліў новы праект канстытуцыі, якая ператварыла краіну ў парламенцкую рэспубліку. Гэтым крокам цяперашні кіраўнік дзяржавы Ф. Э. Гнасінгбэ атрымаў магчымасць прадоўжыць тэрмін сваіх паўнамоцтваў, адмяніўшы прамыя выбары прэзідэнтаTogo: MPs definitively adopt a new Constitution (англ.). Telegram-channel «Africa Intel» (20 красавіка 2024)..
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- То́га, Тагалезская Рэспубліка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 479—481. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- То́го // Большой словарь географических названий (руск.) / Гл. ред. В. М. Котляков. — Екатеринбург: У-Фактория, 2003. — С. 643. — 832 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-94799-148-9.
- То́го, Тоголезская Республика // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 26—28. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Того // Все страны мира от А до Я / Сост. Л. П. Бушуева. — Ростов-на-Дону, Владис, 2010. — С. 375—376. — 512 с.: ил. — 2500 экз. — (Золотая библиотека) — ISBN 978-5-9567-0871-2. (руск.)