Трыпціх
Трыпціх[1][2][3][4][5] — твор мастацтва, які складаецца з трох карцін, або ж іншых графічных аб'ектаў, аб'яднаных супольнай ідэяй. Твор падзяляецца на тры секцыі ці тры разьбяныя панэлі, якія вісяць разам ці побач. Трыпціх з'яўляецца разнавіднасцю поліпціха, што абазначае твор з мноства панэляў або карцін. Сярэдні твор як правіла найбольшы, а па баках размяшчаюцца дзве меншыя, хоць складнікі трыпціха працы звычайна роўныя па памерах.
Нягледзячы на тое, што корань слова паходзіць ад старажытнагрэчаскага «triptychos», слова паўстала ў Сярэднія стагоддзі ад старажытнарымскай назвы таблічкі для пісьма, якая мела дзве навясныя панэлі, якія прымыкалі да цэнтральнай. Слова таксама магло выкарыстоўвацца для абазначэння ювелірнай падвескі.
Эвалюцыя
[правіць | правіць зыходнік]Форма трыпціха прыйшла з ранняга хрысціянскага мастацтва і ў Сярэднія стагоддзі была папулярным фарматам для стварэння карцін, якія размяшчалі ля алтара. Геаграфічная распаўсюджанасць — ад усходніх візантыйскіх храмаў да Брытаніі на захадзе. Мастакі і скульптары Рэнесансу, такія як Ганс Мемлінг («Страшны суд» з Гданьска) і Іеранім Босх таксама выкарыстоўвалі гэту форму мастацтва, а таксама гэты тэрмін ужываецца ў дачыненні да малых літаратурных формаў, у першую чаргу вершаў.
Пачынаючы з гатычнага перыяду і далей як у Еўропе, так і ў іншых краінах сцены вакол алтароў у цэрквах і саборах часта афармляліся трыпціхамі. У Саборы Антверпенскай Божай Маці знаходзяцца два ўзоры твораў Рубенса, а ў Саборы Парыжскай Божай Маці ёсць іншы ўзор архітэктурнага трыпціха. Структура трыпціха традыцыйная для царкоўных вітражоў.
Зноскі
- ↑ "Гісторыя сусветнага мастацтва" Б.А.Лазука, Мн, 2010, С.196.
- ↑ БЭ ў 18 тамах. Т.16
- ↑ Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы. Мн.:БелЭн, 2002, С.665.
- ↑ Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999. — Т. 2 : М—Я. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0153-2., С.482
- ↑ Польска-беларускі слоўнік, "Беларуская энцыклапедыя" Мн., 2005, С.667
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Трыпціх у Вікікрыніцах | |
Трыпціх на Вікісховішчы |