Перайсці да зместу

Цэлій

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Цэліё (лац.: Caelius) — адзін з сямі пагоркаў, на якіх паўстаў Старажытны Рым. Мае дзве вяршыні — уласна Цэліё і малы Цэліё (па-лацінску: Celiolus). Рымскі цар Тул Гастылі рассяліў на ім палонных лацінаў, якія атрымалі рымскае грамадзянства, і пабудаваў тут свой дом (7 стагоддзе да н. э.). Цэліё быў раёнам прыбытковых дамоў, а пасля пажару 27 года забудаваны дамамі заможных рымлянаў.