Перайсці да зместу

Эфес (горад)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карта горада

Эфе́с (лац.: Ephesus, грэч. Ἔφεσος, турэцк.: Efes) — старажытны горад на заходнім узбярэжжы Малой Азіі, пры ўпадзенні ракі Каістр (суч. Малы Мендэрэс), паўднёвей Смірны (суч. Ізмір) (сучасная тэрыторыя Турцыі). У цяперашні час археалагічная зона Эфеса, памерам больш за дзесяць кіламетраў, знаходзіцца ў наваколлі горада Сельчук, Турцыя. У музеі Сельчука сабраны ўнікальныя знаходкі з Эфескіх храмаў.

Горад быў закладзены на беразе Эгейскага мора, тым самым, быў партовым горадам, і хутка развіваўся за кошт гандлю. З’яўляўся важным цэнтрам старажытнай Арцавы і Іоніі. Пасля мора адышло, апусціўшыся на 57 метраў, што і стала прычынай хуткага заняпаду горада. Сёння разваліны Эфеса знаходзяцца на адлегласці прыблізна 6 км ад берага мора.

Сваёй славай Эфес у вялікай ступені абавязаны мясцоваму культу ўсходняй багіні ўрадлівасці, якая з часам атаясамліваецца з грэчаскай багіняй Артэмідай. Пакланенне багіні ідзе з спрадвечных часоў, але будаўніцтва прысвечанага ёй храма, аднаго з сямі цудаў свету, пачалося ў першай палове VI стагоддзя да н. э.

Насельніцтва горада дасягала 200 тыс. жыхароў, і Эфес быў другім горадам у Рымскай імперыі па памеры і значэнні пасля Рыма.

У 1869 г. англійскімі навукоўцамі былі праведзены першыя археалагічныя раскопкі заснаванага Лісімахам горада на гары, у выніку якіх міру была адкрыта прыгажосць антычнага горада.

Рэшткі старажытнага Эфеса схаваныя пад амаль непраходным балотам.

У Эфесе захавалася мноства археалагічных помнікаў. Асабліва багаты горад помнікамі рымскай эпохі, сярод гарадоў усходняга Міжземнамор’я тут іх больш за ўсё. Далёка не ўсё яшчэ раскапана, але тое што можна ўбачыць дае некаторае ўяўленне пра былую пышнасць горада.

Базіліка Св. Іаана

[правіць | правіць зыходнік]

Базіліка пабудавана ў 6 ст. пры імператары Юстыніяне I там дзе меркавана знаходзілася грабніца апостала.

Храм Артэміды

[правіць | правіць зыходнік]
Руіны храма Артэміды ў Эфесе
Ніка

Толькі адна непрыкметная калона ацалела ад храма Артэміды, аднаго з сямі цудаў свету. Калона была знойдзена падчас археалагічных раскопак, якія праводзіліся Брытанскім музеем у 1870-х гг. Нязначныя фрагменты фрыза і яшчэ некалькі невялікіх знаходак знаходзяцца часткова ў Брытанскім музеі, часткова ў археалагічным музеі Стамбула.

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]