Ахенскі ўніверсітэт прыкладных навук
Выгляд
Ахенскі ўніверсітэт прыкладных навук | |
---|---|
ням.: FH Aachen – University of Applied Sciences | |
Арыгінальная назва | ням.: FH Aachen – University of Applied Sciences |
Заснаваны | 1971 |
Рэктар | Bernd P. Pietschmann[d][1] |
Студэнты | 13 671 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Ахен |
Сайт | fh-aachen.de |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ахенскі ўніверсітэт прыкладных навук (ням.: FH Aachen – University of Applied Sciences) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у горадзе Ахен.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт налічвае каля 15 000 студэнтаў, 250 прафесараў, 470 выкладчыкаў па кантракце і 340 асістэнтаў. Ён спецыялізуецца на некаторых актуальных галінах (напрыклад, тэхналогіі, машынабудаванне, бізнес, дызайн і інш).
Установа займае першае месца сярод універсітэтаў прыкладных навук Германіі ў галіне электратэхнікі, машынабудавання і інфарматыкі. Дзесяць факультэтаў прапануюць 53 праграмы бакалаўрыяту, 22 магістратуры і 3 міжнародныя праграмы.
Факультэты
[правіць | правіць зыходнік]- Факультэт архітэктуры
- Факультэт будаўніцтва
- Факультэт хіміі і біятэхналогій
- Факультэт мастацтваў і дызайну
- Факультэт электратэхнікі і інфармацыйных тэхналогій
- Факультэт аэракасмічнай тэхнікі
- Факультэт бізнесу
- Факультэт машынабудавання і мехатронікі
- Факультэт медыцынскіх тэхналогій і прыкладной матэматыкі
- Факультэт энергетычных тэхналогій
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ахенскі ўніверсітэт прыкладных навук
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы