Баі за Аль-Абейд (2023)
Баі за Аль-Абейд | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Канфлікт у Судане (2023) | |||
Дата | з 15 красавіка па 31 жніўня 2023 | ||
Месца | г. Аль-Абейд , Судан | ||
Вынік | перамога УСС | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Баі за Аль-Абейд — эпізод канфлікту паміж прыхільнікамі суданскіх генералаў Абдэля аль-Бурхана і Махамеда Дагала, звязаны з барацьбой за горад Аль-Абейд , адміністрацыйны цэнтр правінцыі Паўночны Кардафан .
У кантэксце суданскага канфлікту 2023 года Аль-Абейд атрымаў стратэгічнае значэнне: за кошт яго Сілы аператыўнай падтрымкі (САП) змаглі адрэзаць большую частку Узброеных сіл Судана (УСС) ад сваіх падраздзяленняў у Дарфуры[3].
Баявыя дзеянні
[правіць | правіць зыходнік]15 красавіка фарміраванні САП узялі пад свой кантроль аэрапорт[4][5]. У сваю чаргу часці УСС знішчылі некалькі аб’ектаў праціўніка ў Аль-Абейдзе[6][7]. Падчас сутыкненняў паветраная гавань была разбурана. 17 красавіка прыхільнікі Дагала аддалі грамадзянскім асобам, якія жылі вакол аэрапорта, указанне бегчы з-за пагрозы далейшых баёў[7]. Аднак сітуацыя ў наступныя некалькі дзён была адносна спакойнай[7][8].
У 9 гадзін раніцы 20 красавіка баі аднавіліся: часці САП разгарнулі наступленне на поўдзень, захад і поўнач горада. Асноўныя баі адбыліся на галоўным рынку і за штаб 5-й пяхотнай дывізіі[6]. Супраць паўстанцаў кінута авіяцыя, якая нанесла некалькі ўдараў па Аль-Абейдзе[9]. 23 красавіка суданская армія абвясціла аб поўным кантролі над населеным пунктам[10].
4 мая атрады Дагала распачалі другое наступленне на горад, атакаваўшы з усходу і захаду. Баі вяліся ля штаба 5-й пяхотнай дывізіі і ў раёне Аль-Аб’яд[11][12]. У ходзе новых сутыкненняў байцы САП узялі пад свой кантроль раён Аль-Бант[13]. 23 мая падчас перастрэлкі яны ўсталявалі кантроль над дарогамі на поўдзень і захад ад горада[14]. Да канца мая паўстанцы пачалі заключаць здзелкі з правадырамі плямёнаў у наваколлях Аль-Абейда, каб адрэзаць гарадскі гарнізон УСС ад падмацаванняў[15].
30 мая сутыкненні ўспыхнулі зноў[16]. 13 чэрвеня сілы Дагала захапілі паўночна-ўсходні ўезд ў Аль-Абейд[17]. 14 чэрвеня армія Бурхана нанесла авіяўдары па пазіцыях САП[15]. Асноўныя баі перакінуліся ў раён Эль-Рахад[18].
Да 19 чэрвеня наступіла зацішша[19].
3 ліпеня на захад ад Аль-Абейда адбыўся напад САП на калону Аб’яднаных сіл абароны Дарфура, якая накіроўвалася ў Эль-Фашыр з Белага Ніла для дастаўкі гаручага[20]. Баявыя дзеянні зноў успыхнулі 8 ліпеня[21]. 11 ліпеня атрады Дагала захапілі канвой з гуманітарнай дапамогай[22].
У жніўні Аль-Абейд пачаў вяртацца да мірнага жыцця, сутыкненні прыпыніліся[23]. 1 верасня стала вядома, што мяцежнікі больш не знаходзяцца ў межах горада. Баявыя дзеянні цалкам спыніліся яшчэ 31 жніўня[24].
Гуманітарны стан
[правіць | правіць зыходнік]Да 23 красавіка многія мірныя жыхары раёна Альбан беглі, і каля 400 сем’яў знайшлі прытулак у школе Аль-Шарк[25]. У іншых школах горада таксама размясціліся ўцекачы[25].
Станам на 16 мая засталася толькі адзіная дзеючая бальніца[26]. Былі закрыты гарадскія рынкі[27].
Да 8 чэрвеня школы, у якіх размяшчаліся ўцекачы, закрыліся, горад застаўся без святла і вады. Дзіцячая смяротнасць рэзка ўзрасла[28]. Гуманітарныя грузы не змаглі дабрацца да жыхароў з-за прыдарожных рэйдаў САП[28]. 13 чэрвеня падача электраэнергіі ў Аль-Абейд была адноўлена[17].
У трэцяй дэкадзе чэрвеня пасля дасягнення пагаднення паміж прабурханаўскімі плямёнамі і САП падача электрычнасці была адноўлена[19]. Праведзены работы па рамонце вадаправодных станцый і ліній сувязі[19].
У ліпені падача электраэнергіі ў заходнюю частку горада была адключаная[21].
Людскія ахвяры
[правіць | правіць зыходнік]Саюз суданскіх лекараў і мясцовыя моргі заявілі, што ў першы дзень баёў загінулі трынаццаць чалавек, дваццаць атрымалі раненні[7][29][30]. Яшчэ тры чалавекі былі забіты і адзінаццаць паранены 16 красавіка[7].
20 красавіка падчас нападу САП на паліцыянтаў загінула 20 і было паранена 40 сілавікоў[31]. Мясцовы прафсаюз лекараў заявіў, што з моманту пачатку баявых дзеянняў па меншай меры 30 мірных жыхароў былі забіты і 70 паранены[9][32][33]. 21 красавіка ў выніку перакрыжаванага агню быў забіты супрацоўнік Міжнароднай арганізацыі па міграцыі[34].
4 мая мясцовыя медцэнтры паведамілі пра 12 забітых і 30 параненых, не лічачы параненых, якія не змаглі дабрацца да бальніцы[13]. Пяць суданскіх салдат былі забіты падчас нападу прыхільнікаў Дагала на навучальны цэнтр на захадзе горада. Трое мірных жыхароў таксама загінулі ў выніку атакі на раён Аль-Сахва[13]. 7 мая 15 чалавек загінулі падчас нападу САП на вёску недалёка ад Аль-Абейда[35].
6 чэрвеня ў выніку тэракту ў аэрапорце загінулі трое мірных жыхароў.[36]. Да сярэдзіны чэрвеня было забіта яшчэ 20 мірных жыхароў[37].
Падчас сутыкнення 5 ліпеня загінула дзіця і яшчэ чацвёра атрымалі раненні[38]. Пазней жыхары заявілі, што па меншай меры чатыры чалавекі былі забітыя і сорак пяць параненыя[39][40][41]. 30 жніўня забіты яшчэ 14 чалавек[42].
Рэакцыя
[правіць | правіць зыходнік]25 красавіка губернатар Паўночнага Кардафана Фадлалах Махамед Алі аль-Том склікаў экстранную нараду з прадстаўнікамі дзяржаўнай бяспекі і іншымі афіцыйнымі асобамі з нагоды баявых дзеянняў, а таксама абвясціў каменданцкі час[43][44].
Наступствы
[правіць | правіць зыходнік]17 верасня байцы Бурхана атакавалі пазіцыі паўстанцаў у Аль-Абейдзе[45].
8 кастрычніка чатыры чалавекі загінулі ў сутыкненнях у Аль-Абейдзе[46].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ [1]
- ↑ [2]
- ↑ https://www.independentarabia.com/articles-author/%D8%B9%D8%AB%D9%85%D8%A7%D9%86-%D8%A7%D9%84%D8%A3%D8%B3%D8%A8%D8%A7%D8%B7. هل تتحول مدينة الأبيض إلى "حصان طروادة" في السودان؟ (ар.). اندبندنت عربية (7 мая 2023). Праверана 19 чэрвеня 2023.
- ↑ English, Al Mayadeen. Sudan: Clashes between military and Rapid Support Forces in Khartoum(нявызн.). Al Mayadeen English (15 красавіка 2023). Праверана 19 чэрвеня 2023.
- ↑ ‘People are terrified’: Heavy fighting erupts in Sudan (англ.). www.aljazeera.com. Праверана 19 чэрвеня 2023.
- ↑ а б فرقة الهجانة التابعة للجيش السوداني تعلن سيطرتها على مواقع الدعم السريع في مدينة الأبيض(англ.), Праверана 2023-06-19
- ↑ а б в г д Lisa. More than 50 dead following Sudan Army-RSF clashes in El Obeid (англ.) . Dabanga Radio TV Online (18 красавіка 2023). Праверана 19 чэрвеня 2023.
- ↑ شهود عيان لـ «التغيير»: اشتباكات مدينة «الأبيض» اليوم هي الأعنف منذ بدء الحرب (ар.). صحيفة التغيير السودانية , اخبار السودان (20 красавіка 2023). Праверана 19 чэрвеня 2023.
- ↑ а б mozdapress. 30 قتيل على الأقل في اشتباكات الجيش والدعم السريع بشمال كردفان (ар.). سودان تربيون (20 красавіка 2023). Праверана 19 чэрвеня 2023.
- ↑ تغطية خاصة | السودان.. الجيش يسيطر بالكامل على مدينة الأُبيض(англ.), Праверана 2023-06-19
- ↑ Service, Indo-Asian News. Fierce clashes continue in Sudan despite 7-day truce (англ.) . The Siasat Daily (5 мая 2023). Праверана 19 чэрвеня 2023.
- ↑ Burke, Jason; correspondent, Jason Burke Africa (2023-05-12). "Communal violence and civilian deaths in Sudan fuel fears of widening conflict". The Guardian [брытанская англійская]. ISSN 0261-3077. Праверана 2023-06-19.
- ↑ а б в mozdapress. اشتباكات مدينة الأبيض: 42 ضحية وتعزيزات لـ"الدعم السريع" (ар.). سودان تربيون (4 мая 2023). Праверана 19 чэрвеня 2023.
- ↑ Bergman, Andrew. Clashes and banditry deepen civilian suffering in Darfur, Kordofan (англ.) . Dabanga Radio TV Online (25 мая 2023). Праверана 19 чэрвеня 2023.
- ↑ а б Reuters (2023-06-14). "Sudan's western cities under fire as war spreads". Reuters(англ.). Праверана 2023-06-19.
{{cite news}}
:|last=
мае агульную назву (даведка) - ↑ mozdapress. اشتباكات عنيفة بين الجيش و « الدعم السريع» في الخرطوم وشمال كردفان (ар.). سودان تربيون (30 мая 2023). Праверана 19 чэрвеня 2023.
- ↑ а б Camille. North Kordofan's El Obeid besieged but electricity restored (англ.) . Dabanga Radio TV Online (13 чэрвеня 2023). Праверана 19 чэрвеня 2023.
- ↑ Bergman, Andrew. Intensified fighting grips Sudan, humanitarian crisis deepens (англ.) . Dabanga Radio TV Online (15 чэрвеня 2023). Праверана 19 чэрвеня 2023.
- ↑ а б в Bergman, Andrew. Cautious calm, electricity restored in North Kordofan, clashes continue in South Kordofan (англ.) . Dabanga Radio TV Online (21 чэрвеня 2023). Праверана 25 чэрвеня 2023.
- ↑ SudanTribune. Darfur joint force, RSF clash outside the capital of North Darfur (англ.) . Sudan Tribune (4 ліпеня 2023). Праверана 7 ліпеня 2023.(недаступная спасылка)
- ↑ а б Camille. Heavy fighting in North Kordofan, RSF 'terrorising' town (англ.) . Dabanga Radio TV Online (10 ліпеня 2023). Праверана 30 ліпеня 2023.
- ↑ Lisa. Continuing battles in Sudan leave dozens dead (англ.) . Dabanga Radio TV Online (11 ліпеня 2023). Праверана 30 ліпеня 2023.
- ↑ Bergman, Andrew. Sudan war: dusk to dawn curfew in North Kordofan (англ.) . Dabanga Radio TV Online (3 жніўня 2023). Праверана 5 жніўня 2023.
- ↑ Lisa. Battles continue in Sudan, at least 4,8 million people fled their homes (англ.) . Dabanga Radio TV Online (1 верасня 2023). Праверана 1 верасня 2023.
- ↑ а б عيد حزين في السودان: نازحون بمدينة الأبيض يُحاصرهم الحنين إلى الديار (ар.). صحيفة التغيير السودانية , اخبار السودان (23 красавіка 2023). Праверана 19 чэрвеня 2023.
- ↑ الجزيرة مباشر ترصد عودة استقبال مستشفى الأبيض في السودان للمرضى (فيديو) (ар.). mubasher.aljazeera.net. Праверана 19 чэрвеня 2023.
- ↑ Rajesh. Sudan war hits gum arabic business (англ.) . Kuwait Times (22 мая 2023). Праверана 19 чэрвеня 2023.
- ↑ а б Bergman, Andrew. Sudan: Children dying amid lack of essential supplies and displacement in El Obeid (англ.) . Dabanga Radio TV Online (8 чэрвеня 2023). Праверана 19 чэрвеня 2023.
- ↑ أطباء السودان: مقتل 3 مدنيين جراء الاشتباكات في الخرطوم والأبيض . www.aa.com.tr. Праверана 19 чэрвеня 2023.
- ↑ OBEROI, SURINDER SINGH. Indian national among 50 people killed in Sudan clashes (англ.). Greater Kashmir (16 красавіка 2023). Праверана 19 чэрвеня 2023.
- ↑ Lisa. Sudan: RSF attack police stations in El Obeid, 20 policemen killed (англ.) . Dabanga Radio TV Online (21 красавіка 2023). Праверана 19 чэрвеня 2023.
- ↑ Lisa. Sudan capital witnesses exodus, more people reported dead in Darfur and Kordofan (англ.) . Dabanga Radio TV Online (20 красавіка 2023). Праверана 19 чэрвеня 2023.
- ↑ Countries call for Eid ceasefire in Sudan as fighting continues (англ.). www.aljazeera.com. Праверана 19 чэрвеня 2023.
- ↑ Statement by IOM Director General on the Death of an IOM Sudan Staff Member (англ.). International Organization for Migration. Праверана 19 чэрвеня 2023.
- ↑ Darwish, Ibrahim. الغارديان: مخاوف من انتشار عنف الخرطوم إلى هوامش السودان واندلاع العنف الأهلي . Al Quds (12 мая 2023). Праверана June 18, 2023.
- ↑ Bergman, Andrew. Living conditions worsen as soaring prices grip Sudan (англ.) . Dabanga Radio TV Online (1 чэрвеня 2023). Праверана 19 чэрвеня 2023.
- ↑ السودان: تردي بيئة العمل بمستشفى الطوارئ والإصابات بالأبيض (ар.). صحيفة التغيير السودانية , اخبار السودان (3 чэрвеня 2023). Праверана 19 чэрвеня 2023.
- ↑ Lisa. Fierce battles continue in Sudan capital, Kordofan and Darfur (англ.) . Dabanga Radio TV Online (7 ліпеня 2023). Праверана 7 ліпеня 2023.
- ↑ Lisa. More people killed in battles in El Obeid and Sudan capital (англ.) . Dabanga Radio TV Online (21 ліпеня 2023). Праверана 30 ліпеня 2023.
- ↑ Amgad. Sudan army/RSF clashes continue in El Obeid (англ.) . Dabanga Radio TV Online (23 ліпеня 2023). Праверана 30 ліпеня 2023.
- ↑ France-Presse, Agence. Rockets, shells kill 20 Sudan civilians (англ.). The Manila Times (24 ліпеня 2023). Праверана 30 ліпеня 2023.
- ↑ Battles continue in Sudan, at least 4,8 million people fled their homes (англ.) . Radio Dabanga (1 верасня 2023). Праверана 1 верасня 2023.
- ↑ السودان.. متطوعون بمدينة الأبيض يواصلون دفن جثث ضحايا اشتباكات الجيش و الدعم السريع من المدنيين (ар.). صحيفة التغيير السودانية , اخبار السودان (25 красавіка 2023). Праверана 19 чэрвеня 2023.
- ↑ Camille. Activists criticise North Kordofan smuggling ban amidst increased looting (англ.) . Dabanga Radio TV Online (9 мая 2023). Праверана 19 чэрвеня 2023.
- ↑ Escalating Conflict: Sudanese army, RSF clash in Khartoum, El-Obeid, Zalingei (англ.)(недаступная спасылка). Sudan Tribune (17 верасня 2023). Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2023. Праверана 17 верасня 2023.
- ↑ Four killed in renewed clashes between army and RSF in North Kordofan (англ.) . Sudan Tribune (8 кастрычніка 2023). Праверана 9 October 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- تغطية خاصة | السودان.. الجيش يسيطر بالكامل على مدينة الأُبيض - al-Arabiya on Youtube