12 кастрычніка
Выгляд
← кастрычнік → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | |
7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 |
14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 |
21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 |
28 | 29 | 30 | 31 | |||
2024 |
12 кастрычніка — дзвесце восемдзесят пяты (дзвесце восемдзесят шосты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- 539 да н.э.: Кір Вялікі трыумфальна ўступіў у заваяваны Вавілон.
- 900: Людовік III Сляпы быў каранаваны як кароль Італіі
- 1398: Паміж ВКЛ і Тэўтонскім ордэнам заключаны Салінскі дагавор, Вітаўт чарговы раз паабяцаў перадаць Жамойць Ордэну.
- 1492: Хрыстафор Калумб адкрыў Амерыку.
- 1506: Жыгімонт Стары каранаваны на вял.кн. літоўскага — умоўны пачатак эпохі Адраджэння ў ВКЛ.
- 1552: Войскі Івана Грознага авалодалі Казанню, Казанскае ханства далучанае да Рускай дзяржавы.
- 1654: Расійскія войскі пасля працяглай аблогі (з ліпеня) у ходзе вайны з Рэччу Паспалітай (1654—1667) узялі горад Дуброўну, насельніцтва выведзена ў палон, умацаванні зрытыя.
- 1787: Кінбургская бітва, войскі А. Суворава разбілі туркаў.
- 1920: Абвешчана Сярэдняя Літва, асобнае дзяржаўнае ўтварэнне на тэрыторыі Віленшчыны і Гродзеншчыны.
- 1931: Адбылося афіцыйнае адкрыццё Статуі Хрыста Збавіцеля побач Рыа-дэ-Жанэйра.
- 1967: Масавыя беспарадкі ў Слуцку, падпалены будынак суда, загінулі суддзя і афіцэр МУС.
- 1994: Нацыянальная зборная Беларусі па футболу атрымала першую перамогу (у сустрэчы супраць зборнай Люксембурга).
- 2003: Першы музычны інтэрнэт-партал Беларусі «Тузін Гітоў» распачаў працу ў Сеціве.
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 1350: Дзмітрый Данскі, вялікі князь маскоўскі і ўладзімірскі
- 1537: Эдуард VI, кароль англійскі
- 1771: Міхаіл Міларадавіч, расійскі ваенны дзеяч, генерал ад інфантэрыі
- 1796: Міхаіл Мураўёў, расійскі дзяржаўны дзеяч, губернатар Паўночна-Заходняга края
- 1836: Дзмітрый Аверкіеў, рускі пісьменнік (20.12.1905)
- 1857: Раман Кандраценка, расійскі ваенны дзеяч, герой абароны Порт-Артура
- 1865: Міхаіл Анцаў, беларускі кампазітар і харавы дырыжор (пам. 1945)
- 1865: Артур Гардэн, англійскі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1929)
- 1893: Джордж Ходжсан, канадскі плывец, алімпійскі чэмпіён
- 1935: Лучана Павароці, італьянскі спявак
- 1968: Х'ю Джэкман, аўстралійскі акцёр
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 638: Ганорый I, Папа Рымскі
- 642: Ян IV, Папа Рымскі
- 1328: Клеменцыя Венгерская, каралева Францыі
- 1590: Кано Эйтоку, японскі мастак
- 1654: Карэл Фабрыцыус, галандскі мастак
- 1837: Луі Дзюпрэ (мастак)
- 1858: Анда Хіросігэ, японскі мастак
- 1875: Жан-Батыст Карпо, французскі скульптар
- 1912: Ота Крумель, нямецкі географ
- 1924: Анатоль Франс, французскі раманіст і літаратурны крытык
- 1996: Эрык Бломберг, фінскі кінарэжысёр
- 1998: Мэцью Шэпард, амерыканскі студэнт, ахвяра злачынства на глебе нянавісці да гомасексуалаў
- 1999: Уілт Чэмберлен, амерыканскі баскетбаліст
- 2006: Джыла Пантэкорва, італьянскі рэжысёр
Святкуюць
[правіць | правіць зыходнік]- Багамскія астравы, Дзень адкрыцця Калумбам першых тэрыторый амерыканскага кантынента, гэта значыць Дзень адкрыцця Амерыкі.
- Іспанія, Дзень іспанскай нацыі (Дзень заступніцы Іспаніі Святой Дзевы Пілар).
- Экватарыяльная Гвінея, Дзень незалежнасці.
- Дзень Калумба