8 жніўня
Выгляд
← жнівень → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | |||
5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | |
2024 |
8 жніўня — дзвесце дваццаты (дзвесце дваццаць першы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- 870: Падпісаны Мерсенскі дагавор
- 1588: Падчас англа-іспанскай вайны ў Гравелінскай бітве (заліў Ла-Манш) англійскі флот пад камандаваннем адмірала Фрэнсіса Дрэйка разграміў іспанскі флот (Непераможную армаду).
- 1655: Расійскія войскі занялі Вільню ў ходзе вайны з Рэччу Паспалітай (1654—1667)
- 1794: Пачатак першай, двухдзённай (8.8-9.8.1794), атакі расійскіх войскаў на Вільню.
- 1918: У час 1-й сусветнай вайны пачалася бітва пры Ам'ене
- 1919: Польскія войскі занялі Мінск
- 1945: СССР аб’явіў вайну Японіі
- 1967: Створана Асацыяцыя краін паўднёва-усходняй Азіі (АСЕАН)
- 2006: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Чарнагорыяй
- 2008: У Пекіне адкрыліся Гульні XXIX Алімпіяды
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 1646: Готфрыд Нелер, нямецкі мастак
- 1792: Джон Расэл, прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі (пам. 28.5.1878)
- 1805: Фрыдрых Васман, нямецкі мастак
- 1869: Луі Вальта, французскі мастак
- 1882: Уладзіслаў Старэвіч, рэжысёр-аніматар беларускага паходжання
- 1901: Эрнест Арланда Лоўрэнс, амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы
- 1912: Аркадзь Чарнышэвіч, беларускі пісьменнік (пам. 18.1.1967)
- 1926: Аляксандр Надсан, беларускі рэлігійны дзеяч, апостальскі візітатар беларускіх католікаў у эміграцыі, дырэктар Беларускай бібліятэкі і музея імя Ф. Скарыны ў Лондане
- 1932: Зіту, бразільскі футбаліст (пам. 14.6.2015)
- 1937: Дасцін Хофман, амерыканскі кінаакцёр
- 1953: Уладзімір Іванавіч Пракапцоў, беларускі мастак, генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
- 1958: Сесілія Рот, аргенцінская і іспанская актрыса
- 1964: Клаўс Эбнер, аўстрыйскі пісьменнік і паэт
- 1974: Манджул Бхаргава, амерыканскі матэматык
- 1977: Томі Інгебрыгтсен, нарвежскі скакун з трампліна
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 117: Марк Ульпій Траян, рымскі імператар.
- 869: Лотар II, кароль Латарынгіі
- 1530: Канстанцін Астрожскі, вялікі гетман літоўскі (нар. ~1460)
- 1616: Карнеліс Кетэл, галандскі мастак
- 1780: Тадэвуш Рэйтан, пасол ад Новагародскага ваяводства на Сейме Рэчы Паспалітай
- 1809: Уэда Акінары, японскі пісьменнік
- 1898: Эжэн Будэн, французскі мастак
- 1902: Джон Генры Твахтман, амерыканскі мастак
- 1938: Шарль Дзюфрэн, французскі мастак
- 1961: Мэй Ланьфан, кітайскі акцёр
- 1976: Мікалай Лапіцкі, дзеяч беларускай эміграцыі, праваслаўны святар (нар. 13.12.1907)
- 1977: Леў Гарошка, беларускі рэлігійны дзеяч
- 1986: Вісарыён Гарбук, беларускі пісьменнік (нар. 11(24).11.1913)
- 2007: Уладзімір Буднік, беларускі кампазітар
- 2010: Патрыцыя Ніл, амерыканская актрыса
- 2019: Жан-П'ер Макі, французскі рэжысёр
- 2021: Яан Каплінскі, эстонскі паэт