Сьвянцяны
Сьвянцяны лац. Śvianciany | |||||
лет. Švenčionys | |||||
Краявід места | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | ХV стагодзьдзе | ||||
Магдэбурскае права: | 1486 | ||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Віленскі | ||||
Раён: | Сьвянцянскі | ||||
Плошча: | 6,13 км² | ||||
Вышыня: | 165 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2011) | |||||
колькасьць: | 4963 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 809,62 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | 387 | ||||
Паштовы індэкс: | LT-18001 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°8′0″ пн. ш. 26°9′20″ у. д. / 55.13333° пн. ш. 26.15556° у. д.Каардынаты: 55°8′0″ пн. ш. 26°9′20″ у. д. / 55.13333° пн. ш. 26.15556° у. д. | ||||
Сьвянцяны | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.svencionys.lt/ |
Сьвянця́ны (лет. Švenčionys) — места ў Летуве, каля ракі Жаймяны. Адміністрацыйны цэнтар Сьвянцянскага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 4963 чалавекі. Знаходзяцца за 60 км на ўсход ад Вільні; аўтамабільныя дарогі зьвязваюць места зь Вільняй, Езяросамі, Лынтупамі.
Сьвянцяны — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны), сэрца Нальшанскага краю[1], на этнічнай тэрыторыі беларусаў.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паходжаньне тапоніму Сьвянцяны часам зьвязваюць зь сьвятым гаем, на месцы якога альбо побач зь якім узьнікла першае паселішча[1].
Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, назва Сьвянцяны ўтварылася ад гоцкага імя Suidun або Swindin[2] (вытворныя ад імя Сьвінт).
Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Швинтяне (1516 і 1518 гады)[3]; Свинътяны (1541 год)[4]; do Szwinczan (Сьвінцяне; XVI ст.)[5]; Swinciany (1744 год)[6].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню Сьвянцяны ўпамінаюцца ў ХV стагодзьдзі. Яны ўваходзілі ў склад Віленскага ваяводзтва і стаялі на шляху да Полацку і Віцебску. У Сьвянцянах знаходзіўся палац вялікага князя Вітаўта, з фундацыі якога тут збудавалі першы касьцёл. Апрача таго, Вітаўт запрасіў у мястэчка татараў.
Росквіт Сьвянцянаў прыйшоўся на 2-ю палову XV — XVI стагодзьдзі. У 1486 годзе вялікі князь Аляксандар надаў мястэчку Магдэбурскае права. З 1565 году ў Сьвянцянах месьціўся земскі суд. У 1633 годзе ў ваколіцах мястэчка заснавалі францішканскі кляштар.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Сьвянцяны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі. У Вайну 1812 году ў месьце спыняўся Напалеон.
Сьвянцяны сталі галоўным апорным пунктам у часы вызвольнага паўстаньня (1830—1831). У 1840 годзе ўтварыўся Сьвянцянскі павет, а 22 сакавіка 1860 году зьявіўся праект мескага гербу: «у блакітным полі дзьве срэбныя рыбы з чырвонымі вачыма і плаўнікамі»[7]. У канцы XIX стагодзьдзя ў Сьвянцянах дзеялі праваслаўная і стараверская цэрквы, касьцёл, 6 сынагог і юдэйскіх малітоўных дамоў; працавалі меская, прыходзкая, 2-клясная габрэйская вучэльні і талмуд-тора. Апроч таго, у месьце была лякарня[8].
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Сьвянцяны занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Сьвянцяны абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Войстамскай воласьці Сьвянцянскага павету атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[9]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі места ўвайшло ў склад Беларускай ССР[10]. У 1920 годзе Сьвянцяны апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. 20 кастрычніка 1933 году да места далучылі населены пункт з аднайменнай гміны — засьценак Лігумы (мясцовая назва — Падлігумы)[11].
З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў верасьні 1939 году Сьвянцяны занялі савецкія войскі, у лістападзе таго ж году места ўвайшло ў склад Беларускай ССР, дзе стала цэнтрам Сьвянцянскага раёну Вялейскай вобласьці. 1—2 кастрычніка 1940 году ўлады СССР перадалі Сьвянцяны Летувіскай ССР. У 1941—1944 гадох Сьвянцяны знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. За гэты час нацысты зьнішчылі 4 тыс. жыдоў. 20 траўня 1942 году немцы забілі каля 400 жыхароў, пераважна каталікоў[12].
У 1994 годзе ў Сьвянцянах утварыліся дзьве беларускія суполкі: Беларускае таварыства Сьвянцянскага раёну (старшыня Ніна Сусьвіла) і Сьвянцянская філія ТБК, якая ў 1997 годзе аб’ядналася зь Беларускім таварыствам Сьвянцянскага раёну[13].
-
Старая і новая цэрквы, каля 1900 г.
-
Касьцёл, да 1915 г.
-
Відзаўская вуліца, 1915 г.
-
Гадуцішкаўская вуліца. Капліца, 1916 г.
-
Рог Лынтупскай і Віленскай, 1915 г.
-
Дом, дзе спыняўся Напалеон, да 1915 г.
-
Віленская вуліца, да 1915 г.
-
Віленская вуліца, каля 1935 г.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1867 год — 5994 чал.; 1880 год — 6795 чал., зь іх паводле веры 813 каталікоў, 613 праваслаўных, 2 эвангелісты, 880 старавераў, 4480 юдэяў; паводле стану 377 шляхты, 16 духавенства, 43 ганаровых грамадзянаў і купцоў, 5775 мяшчанаў, 75 сялянаў, 464 вайскоўцаў, 39 інш.[14]; 1900 год — 6322 чал.[8]
- XX стагодзьдзе: 1941 год — 5,9 тыс. чал.; 1970 год — 4560 чал.; 1979 год — 5284 чал.; 1989 год — 6469 чал.; 1990 год — 6,6 тыс. чал.[15]
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 5684 чал.; 2009 год — 5562 чал.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці, швацкая і перапрацоўкі лекавых расьлінаў фабрыкі.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзее Нальшанскі музэй (колішні Сьвянцянскі краязнаўчы музэй).
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Забудова гістарычная (канец XIX — пачатак ХХ ст.; фрагмэнты)
- Капліца прыдарожная
- Касьцёл Усіх Сьвятых (1898)
- Могілкі: каталіцкія, праваслаўныя, татарскія, юдэйскія
- Царква Сьвятой Тройцы (1898)
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Капліца могілкавая
- Сынагога
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Касьцёл Усіх Сьвятых
-
Касьцёл Усіх Сьвятых, інтэр’ер
-
Траецкая царква
-
Капліца
Месты-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пералік местаў-сяброў Сьвянцянаў |
---|
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Франц Більша (1909—1981) — беларускі каталіцкі сьвятар
- Андрэй Лабада (1871—1931) — беларускі фальклярыст, этнограф і літаратуразнавец
- Дзьмітры Лукас (1911—1979) — беларускі кампазытар
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Міхневіч У. Сьвянцяны — убачыць сьвятыя гаі на ўласныя вочы, Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё, 28 лютага 2009 г.
- ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 105.
- ^ Литовская метрика. Т. 1. — СПб., 1903.С. 1651.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 225 (6) (1528—1547). — Vilnius, 1995. P. 200.
- ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 47.
- ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
- ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 230.
- ^ а б Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Rozporządzenie Ministra Spraw Wewnętrznych z dnia 12 października 1933 r. o zmianie granic miasta Święcian w powiecie święciańskim, województwie wileńskiem, Dz. U. Nr 81, poz. 587 (пол.)
- ^ Maculevičius S., Baltrušiene D. Znajomość z Litwą. Księga tysiąclecia. Tom pierwszy. Państwo. — Kaunas: Kraštotvarka, 1999. ISBN 9986-892-34-1. — S. 92.
- ^ Беларуская дыяспара як пасрэдніца ў дыялогу цывілізацый: Матэрыялы ІІІ Міжнар. кангрэса беларусістаў (Мінск, 21—25 мая, 4—7 снеж. 2000 г.) / Уклад. Т. Пятровіч; рэдкал.: А. Мальдзіс (гал. рэд.) і інш. — Менск: «Беларускі кнігазбор», 2001. — 312 с. — (Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 17). ISBN 985-6638-15-1.
- ^ Krzywicki J. Święciany // Słownik geograficzny... T. XI. — Warszawa, 1890. S. 683.
- ^ Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola. — Warszawa, 1890.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|