Перайсці да зместу

Бяроза

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бяроза

Бяроза павіслая (Betula pendula)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Betula L. (1753)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  19478
NCBI  3504
EOL  44475
GRIN  g:1437
IPNI  13475-1
FW  55294

Бяроза[3] (Betula) — род дрэвавых раслін сямейства Betulaceae (бярозавыя). Налічвае каля 40 відаў.

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

У мужчынскіх суквеццяў дызахіі 3-кветкавыя, 3 прыкветных лускі: кроючы ліст і 2 прыкветнічка кветкі 1-га парадку. Мужчынская кветка прадстаўлена 2 медыяннымі лісточкамі калякветніка (пры гэтым задні лісточак значна меншы за пярэдні) і 4 злучанымі парамі тычынкамі. Паколькі бакавыя лісточкі калякветніка адсутнічаюць, тычынкі суседніх кветак дыхазія цесна датыкаюцца, і кветкі нярэзка адмяжоўваюцца адна ад адной. Жаночыя дызахіі таксама 3-кветкавыя с трыма прыкветкавымі лускамі, як і мужчынскія дызахіі. Лускі бярозы зрастаюцца ў адну 3-лопасцевую луску, якая разам з пладамі лёгка пераносіцца ветрам.

Шмат якія віды бярозы — шырока распаўсюджаныя драўнінныя пароды, якія ўтвараюць лясы і сустракаюцца як дамешкі ў лісцевых і хвойных лясоў умеранай і халоднай частак Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. Шмат якія віды марозаўстойлівыя і пранікаюць далека за Палярны круг ці ўтвараюць верхнюю мяжу лясной расліннасці ў гарах.

Некаторыя віды

[правіць | правіць зыходнік]

Бяроза паніклая, павіслая, ці бародаўчатая (Betula pendula) піянерная парода з хуткім ростам да 20-25 м у вышыню; засяляе закінутыя раллі, высечкі, горы і ўтварае другасныя лясы на значнай частцы Еўропы і Сібіры. Яна расце звычайна ў лясах самага рознага складу. З ёю разам нярэдка сустракаецца больш вільгацелюбівая бяроза пушыстая, ці белая (Betula pubescens), прыстасаваная да ўвільгатненных і забалочанных біятопаў, якая адрозніваецца аксамітна апушанымі (але не барадаўчатымі) маладымі пабегамі. У барэальным поясе Еўразіі расце бяроза прыземістая (Betula humilis). Горныя цясніны Каўказа пакрывае бяроза Раддэ (Betula raddeana). Блізкай да бярозы паніклай з’яўляецца бяроза папяровая (Betula papyrifera), распаўсюджаная ў лясах Паўночнай Амерыкі. Сярод бяроз ёсць і кустоўі. Звычайная ў паўночных і горных тундрах бяроза карлікавая (Betula nana) з дробным лісцем не дасягае ў вышыню і 1 м. У ледніковую і пасляледніковую эпоху бяроза карлікавая была распаўсюджана значна далей на поўдзень, дзе зараз часам захавалася на балотах як рэлікт ледніковай эпохі.

Шмат якія віды бярозы валодаюць унікальным сярод дрэў белым колерам кары, что абумоўлена утрыманнем у клетках парашкападобнага рэчыва — бетуліна.

На Беларусі 6 дзікарослых і 44 інтрадукаваных віды рознага геаграфічнага паходжання. У лясах і на балотах растуць бяроза павіслая, бародаўчатая (Betula pendula) і бяроза пушыстая (Betula pubescens), якія ўтвараюць бярозавыя лясы. Бяроза карэльская, або чачотка (Betula pendula var. carelica) і бяроза няясная, або цёмная (Betula obscura) трапляюцца рэдка асобнымі дрэвамі ці невялікімі групамі пераважна на ўзвышшах. Бяроза карлікавая (Betula nana) і нізкая (Betula fruticans) — куставыя расліны, утвараюць хмызнякі на балотах і забалочаных берагах азёр. Сярод інтрадукаваных відаў найбольш распаўсюджаныя: бяроза папяровая (Betula papyrifera), вязалістая (Betula ulmifolia), бяроза Эрмана (Betula ermanii), японская (Betula japonica), блакітная (Betula coerulea), туркестанская (Betula turkestanica), даурская (Betula dahurica), рабрыстая (Betula costata) і Шмідта, або жалезная (Betula schmidtii).

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 23. — 160 с. — 2 350 экз.