BMW E46
Вытворца: | Bayerische Motoren Werke AG |
Выпуск: | 1998—2006 |
Зборка: | ФРГ Мексіка Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка Егіпет Кітай Расія Інданезія |
Тып(ы) кузавы: | 2‑дзв. купэ (4‑месн.) 2‑дзв. кабрыялет (4‑месн.) 3‑дзв. хэтчбэк (4‑месн.) 4‑дзв. седан (5‑месн.) 5‑дзв. універсал (5‑месн.) |
Даўжыня: | Седан: 4470 мм універсал: 4480 мм купэ/кабрыялет/M3: 4490 мм |
Шырыня: | Седан/універсал: 1740 мм купэ/кабрыялет: 1760 мм M3: 1780 мм |
Вышыня: | Седан: 1420 мм універсал: 1410 мм купэ/кабрыялет: 1370 мм M3: 1360 мм |
Клірэнс: | 140 мм |
Колавая база: | Седан: 2720 мм M3: 2730 мм |
Маса: | 1470 кг |
Папярэднік |
Звязаныя: | BMW M3, BMW Z3 |
Падобныя мадэлі: | Audi A4, Mercedes-Benz C-клас, Lexus IS |
Сегмент: | D-сегмент |
Грузападымальнасць: | 500 кг |
Аб'ём бака: | 63 л |
Дызайнер: | Эрык Гаплен (канцэпцыя дызайна: 1993, 1995; купэ/кабрыялет: 1996; універсал: 1997) Крыс Бэнгл (седан: 1995) |
BMW E46 — чацвёртае пакаленне 3-й серыі BMW.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Седан E46 з’явіўся ў 1998 годзе і замяніў папярэднюю мадэль E36 і быў распрацаваны пад кіраўніцтвам Крыса Бэнгла. Універсал і купэ пачалі вырабляцца ў 1999 годзе разам з новай распрацоўкай BMW — трансмісіяй Steptronic (была даступная на ўсіх мадэлях) і належала да сярэдняга класа. Годам пазней у 2000 з’явіліся кабрыялет і M3, у 2001 пачалі прадавацца 3-дзверныя хэтчбэкі. Вырабляліся BMW E46 на галоўным заводзе ў Мюнхене, а таксама ў Лейпцыгу, Рэгенсбургу і Рослін (Паўднёвая Афрыка). Таксама выраблялася заводамі Brilliance Motors ў Шэньяне (Кітай) і Джакарце (Інданезія), Bavarian Auto Group ў горадзе 6 Кастрычніка (Егіпет) і Аўтатор у Калінінградзе (Расія).
Седан зведаў рэстайлінг у канцы 2001 года. Машына атрымала новыя фары, бамперы і новыя, больш магутныя рухавікі. У сакавіку 2003 года абнавіліся кабрыялет і купэ, яны таксама атрымалі іншыя фары, бамперы і новыя колеры афарбоўкі кузава.
Першых з канвеера знялі хэтчбэкі Compact у 2004 годзе. У сярэдзіне 2005-га, у сувязі з пачаткам вытворчасці E90, седаны E46 таксама былі знятыя з выпуску, а ў канцы таго ж года скончыўся выпуск універсалаў. Выпуск E46 працягваўся ў кузаве купэ і кабрыялет, пакуль у канцы 2006 года іх не змянілі наступныя пакалення купэ E92 і кабрыялет E93. Новае пакаленне купэ M3 было прадстаўлена ў сакавіку 2007 года на Жэнеўскім аўтасалоне.
На ўсіх рынках E46 карыстаўся велізарным поспехам. Пры распрацоўцы новых машын сярэдняга класа вытворцы арыентаваліся менавіта на гэтую мадэль. Рэкордным для мадэлі стаў 2002 год, калі па ўсім свеце было прададзена 561 249 машын.
Усяго было выпушчана 3.266.885 BMW E46 ўсіх мадыфікацый.
Мадэльны шэраг
[правіць | правіць зыходнік]Седан (Sedan)
[правіць | правіць зыходнік]Мадэль | Гады выпуску | Аб’ём рухавіка, см³ | Магутнасць, к.с./аб.хв | Максімальная хуткасць, км/г | Разгон 0-100 км/г, сек |
---|---|---|---|---|---|
316i | 1999—2001 | 1900 | 105 | 200 | 12.4 |
316i | 2001—2005 | 1895 | 116 | 206(200) | 10.9(11.9) |
318i | 1998—2001 | 1895 | 118 | 206(202) | 10.4(12.2) |
318i | 2001—2005 | 1995 | 143 | 214(211) | 9.3(10.2) |
318d | 2001—2005 | 1995 | 115 | 204(199) | 10.7(11.3) |
320i | 1998—2001 | 1991 | 150 | 219(216) | 9.9(10.9) |
320i | 2001—2005 | 2171 | 170 | 226(223) | 8.2(9.3) |
320d | 1998—2001 | 1951 | 136 | 207 | 9.9 |
320d | 2001—2005 | 1995 | 150 | 221(213) | 8.9(9.1) |
323i | 1998—2001 | 2494 | 170 | 231(228) | 8.0(9.0) |
325i | 2001—2005 | 2494 | 192 | 240(237) | 7.2(8.3) |
325Xi | 2001—2005 | 2494 | 192 | 234(231) | 7.4(8.5) |
328i | 1998—2000 | 2798 | 193 | 240(228) | 7.0(9.0) |
330i | 2000—2005 | 2979 | 231 | 250(247) | 6.5(7.0) |
330Xi | 2000—2005 | 2979 | 231 | 247(242) | 6.6(7.4) |
330d | 1999—2003 | 2926 | 184 | 227 | 7.8 |
330d | 2003—2005 | 2926 | 204 | 242(235 | 7.2(7.4) |
330Xd | 1999—2003 | 2926 | 184 | 224 | 8.5 |
330Xd | 2003—2005 | 2926 | 204 | 234(228) | 7.7(7.9) |
Універсал (Touring)
[правіць | правіць зыходнік]Мадэль | Гады выпуску | Аб’ём рухавіка, см³ | Мадэль рухавіка | Магутнасць, к.с./аб.хв | Максімальная хуткасць, км/г | Разгон 0-100 км/г, сек |
---|---|---|---|---|---|---|
316i | 1999—2001 | 1796 | M43B16 | 105 | 200(194) | 12.4(11.9) |
316i | 2001—2005 | 1796 | N42B18 | 116 | 200(194) | 12.2(11.9) |
318i | 1998—2001 | 1895 | М43TUB19 | 118 | 202 | 10.9 |
318i | 2001—2005 | 1995 | N42B20 | 143 | 213(209) | 9.6(10.5) |
318d | 2001—2005 | 1951 | M47D20 | 116 | 200(199) | 11.0(11.3) |
320i | 1999—2001 | 1991 | М52TUB20 | 150 | 214(208) | 10.2(11.0) |
320i | 2001—2005 | 2171 | М54B22 | 170 | 224(221) | 8.5(9.6) |
320d | 2000—2001 | 1951 | M47D20 | 136 | 207 | 10.1 |
320d | 2001—2005 | 1995 | M47TUD20 | 150 | 211(208) | 9.3(9.5) |
325i | 2001—2005 | 2494 | M54B25 | 192 | 237(234) | 7.4(8.5) |
325Xi | 2001—2005 | 2494 | M54B25 | 192 | 231(228) | 7.6(8.7) |
328i | 1999—2000 | 2798 | M52TUB28 | 193 | 230(225) | 7.4(8.0) |
330i | 2000—2005 | 2979 | M54B30 | 231 | 250(247) | 6.7(7.2) |
330Xi | 2000—2005 | 2979 | M54B30 | 231 | 243 | 6.8 |
330d | 1999—2003 | 2926 | M57D30 | 184 | 225 | 7.9 |
330d | 2003—2005 | 2993 | M57TUD30 | 204 | 237(231) | 7.6(7.8) |
330Xd | 1999—2003 | 2926 | M57D30 | 184 | 221(221) | 8.7(8.9) |
330Xd | 2003—2005 | 2993 | M57TUD30 | 204 | 230(225) | 7.9(8.1) |
Купэ (Coupe)
[правіць | правіць зыходнік]Мадэль | Гады выпуску | Аб’ём рухавіка, см³ | Магутнасць, к.с./аб.хв | Максімальная хуткасць, км/г | Разгон 0-100 км/г, сек |
---|---|---|---|---|---|
316Ci | 2001—2005 | 1796 | 116 | 206(200) | 11.9 |
318Ci | 1999—2001 | 1895 | 117 | 206 | 11.4 |
318Ci | 2001—2005 | 1995 | 143 | 218(214) | 9.3(10.2) |
320Ci | 1999—2001 | 1991 | 150 | 218 | 10.9 |
320Ci | 2001—2005 | 2171 | 170 | 226(223) | 8.4(9.4) |
323Ci | 1999—2001 | 2494 | 170 | 233(230) | 8.0(9.0) |
325Ci | 1999—2005 | 2494 | 192 | 240(237) | 7.0(8.1) |
328Ci | 1999—2001 | 2798 | 193 | 240(237) | 7.0(8.1) |
330Ci | 2000—2005 | 2979 | 231 | 250(247) | 6.5(7.0) |
330Cd | 2003—2005 | 2993 | 204 | 242(235) | 7.2(7.4) |
M3 3.2 i 24V | 2000—2004 | 3246 | 343 | 250 | 5.2 |
M3 3.2 i 24V CSL | 2002—2003 | 3246 | 360 | 250 | 4.9 |
Кабрыялет (Cabrio)
[правіць | правіць зыходнік]Мадэль | Гады выпуску | Аб’ём рухавіка, см³ | Магутнасць, к.с./аб.хв | Максімальная хуткасць, км/г | Разгон 0-100 км/г, сек |
---|---|---|---|---|---|
318Ci | 2001—2005 | 1995 | 143 | 206(206) | 10.2(11.1) |
320Cd | 2004—2005 | 1995 | 150 | 211 | 10.2 |
323Ci | 2000—2005 | 2494 | 170 | 234(220) | 8.6(9.7) |
325Ci | 2000—2005 | 2494 | 192 | 234(230) | 7.7(8.8) |
328Ci | 2000—2003 | 2793 | 193 | 230(226) | 7.7(8.4) |
330Ci | 2000—2005 | 2979 | 231 | 247(240) | 6.9(7.5) |
M3 3.2 i 24V | 2000—2004 | 3246 | 343 | 250 | 5.5 |
Хэтчбэк (Compact)
[правіць | правіць зыходнік]Знешне E46 Compact адрозніваецца галаўной оптыкай з чатырма асобнымі фарамі і празрыстымі заднімі ліхтарамі. За кошт меншага задняга звеса хэтчбек карацейшы за седан на 280 мм, але ў адрозненне ад папярэдніка канструкцыя шасі і колавая база такія ж.
Мадэль | Гады выпуску | Аб’ём рухавіка, см³ | Магутнасць, к.с./аб.хв | Максімальная хуткасць, км/г | Разгон 0-100 км/г, сек |
---|---|---|---|---|---|
316ti | 2001—2005 | 1796 | 116 | 201(196) | 10.9(11.9) |
318i | 2001—2005 | 1995 | 143 | 214(211) | 9.3(10.2) |
318td | 2004—2005 | 1995 | 115 | 202 | 10.5 |
320td | 2001—2005 | 1995 | 150 | 222(214) | - |
325ti | 2001—2005 | 2494 | 192 | 235(232) | 7.1(8.2) |
M3
[правіць | правіць зыходнік]Купэ і кабрыялет M3 з 343-моцным рухавіком аб’ёмам 3,2 л з’явіліся ў 2000 годзе. Знешне адрозніваліся больш масіўным пярэднім бамперам, шырокімі колавымі аркамі, рашоткамі ў пярэдніх крылах і авальнымі люстэркамі задняга віду.
Да 2001 года аўтамабілі абсталёўваліся рабатызаванай каробкай SMG першага пакалення, або шасціступеньчатай механічнай каробкай ад папярэдняга пакалення M3, пазней — каробкай SMG-II.
M3 CSL
[правіць | правіць зыходнік]Спецсерыя CSL на 110 кілаграмаў лягчэй 1495-кілаграмовай стандартнай версіі M3 E46. Для зніжэння вагі шэраг кузаўных дэталяў быў заменены на больш лёгкія з кампазітных матэрыялаў. Магутнасць рухавіка для CSL была павялічана да 360 к.с., што на 17 сіл больш за базавы варыянт. Рухавік спецверсіі агрэгатаваўся выключна з «робатам» SMG-II.
Усяго было пабудавана 1383 асобніка гэтай спецсерыі[1].
-
BMW M3 CSL
Бяспека
[правіць | правіць зыходнік]Нягледзячы на тое, што пярэднія рамяні бяспекі аснашчаны праднацягвальнікамі і абмежавальнікамі, нагрузка ад шлеек на грудзі манекенаў была вялікай. Пад пярэдняй панэллю маюцца траўманебяспечныя для ног зоны. Пры бакавым краш-тэсце галава і плячо кіроўцы добра абароненыя, але нагрузка на тулава была моцнай — з-за бакавой падушкі, якая раскрылася не цалкам. Акрамя таго, заднія дзверы пры ўдары самаадвольна раскрыліся. Праведзеная фірмай BMW дапрацоўка замка вырашыла праблему, што пацвердзіў паўторны бакавы краш-тэст. Бакавы ўдар аб слуп пацвердзіў высокую эфектыўнасць надзіманых «труб» абароны галавы[3].
Выніковая адзнака за франтальны краш-тэст — 10 балаў (63 %), бакавыя ўдары — 15 (83 %), агульная адзнака — 25 (74 %). Рэйтынг бяспекі пасажыра — 4 зоркі; бяспека пешаходаў — 1 зорка.
Зноскі
- ↑ Зал славы: Самые интересные спецверсии BMW M3 Архівавана 25 студзеня 2017. // motor.ru (руск.)
- ↑ https://www.euroncap.com/en/results/bmw/3-series/15538
- ↑ Рейтинг безопасности: французы впереди // Авторевю : часопіс. — 2001. — № 23. — С. 55. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Она того стоит // Авторевю : часопіс. — 2009. — № 13-14. — С. 46-49. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сэрвісныя пакеты для BMW 3 серыі Архівавана 22 лютага 2014.
← назад — Аўтамабілі BMW, 1990-я–цяперашні час
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Клас | Серыя | 1990-я | 2000-я | 2010-я | 2020-я | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
0 | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 0 | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 0 | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 0 | 1 | 2 | 3 | 4 | |||||||
Кампакт | 1er | E81/82/87/88 | F20/21 | F40 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
F52 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
2er | F22/23 | G42 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
F45/46 | U06 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Сярэдні | 3er | E30 | E36 | E46 | E90/91/92/93 | F30/31/35 | G20 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
3 GT | F34 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
4er | F32/33/36 | G22 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вышэйшы сярэдні | 5er | E34 | E39 | E60/E61 | F10/11/18 | G30 | G60 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вышэйшы | 5 GT | F07 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
6er | E24 | E63/E64 | F06/12/13 | G32 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
7er | E32 | E38 | E65/E66 | F01/02/03/04 | G11/12 | G70 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Купэ | 8er | E31 | G15 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Родстар | Z | Z1 | Z3 | Z4 | G29 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Спорткар | Z8 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
4x4 | X1 | E84 | F48/F49 | U11/U12 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
X2 | F39 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
X3 | E83 | F25 | G01 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
X4 | F26 | G02 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
X5 | E53 | E70 | F15 | G05 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
X6 | E71/E72 | F16 | G06 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
X7 | G07 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
iX3 | G08 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
iX | iX | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
i | i3 | I01 | G28 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
i4 | I4 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
i5 | G60 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
i7 | G70 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
i8 | I12 |