Перайсці да зместу

BMW F34

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
BMW F34
Агульныя даныя
Вытворца: Bayerische Motoren Werke AG
Выпуск: 20132020
Зборка:  ФРГ
6 ст. МКПП
8 ст. АКПП
Характарыстыкі
Масава-габарытныя
Даўжыня: 4824 мм
Шырыня: 1828 мм
Вышыня: 1828 мм
Колавая база: 2920 мм
Поўная маса: 1540–1735 kg
На рынку

BMW F34 — кампактны прадстаўніцкі хэтчбэк вытворчасці кампаніі BMW. З’яўляўся варыянтам мадэлі 3-й серыі (F30) і прадаваўся як асобная мадэль Gran Turismo. Выпускаўся з чэрвеня 2013 года. У пачатку 2020 года абвешчана аб зняцці мадэлі з вытворчасці. Плануецца, што ў новым пакаленні 3-серыі пераемніка версіі Gran Turismo не будзе[1].

Аўтамабіль заснаваны на платформе V3 і з’яўляецца першым пакаленнем BMW-серыі, так званай Progressive Activity Coupe (PAC). Канцэпт быў прадстаўлены на Франкфурцкім аўтасалоне 2009 года як Concept 3 Series Gran Turismo (3 GT). V3 выглядала для кліентаў BMW як малая спартыўная версія 5 series GT.

F34 будуецца на колавай базе на 110 мм большай, чым у стандартнага ўніверсала 3-series, з дахам, вышэйшым на 79 мм, і на 17 мм больш шырокім кузавам[2].

BMW 3-series GT будавалася на шасі 3L, большай, чым стандартная шасі 3-series. Такім чынам, на GT павелічэнне кузава дазволіла атрымаць тры паўнавартасныя заднія сядзенні[3].

Нягледзячы на тое, што гэта другая версія хэтчбэка ва ўсёй 3-Series, F34 не з’яўляецца правапераемнікам старэйшага 3-Series Compact.

Бензінавыя рухавікі[4]

[правіць | правіць зыходнік]
Мадэль Гады Рухавік Магутнасць Круцільны момант
320i з 2013 года N20B20 184 к. с. (135 кВт)@5000 270 Нм @1250-4500
328i з 2013 года N20B20 245 к. с. (180 кВт)@5000-6500 350 Нм @1250-4800
335i з 2013 года N55B30 306 к. с. (225 кВт)@5800-6000 400 Нм @1200-5000

Дызельныя рухавікі

[правіць | правіць зыходнік]
Мадэль Гады Рухавік Магутнасць Круцільны момант
318d з 2013 года N47D20 143 к. с. (105 кВт)@4000 320 Нм @1750-2500
320d / 328d з 2013 года N47D20 184 к. с. (135 кВт)@4000 380 Нм @1750-2750
325d з 2013 года N47D20O1 218 к. с. (160 кВт)@4400 450 Нм @1500-2500

Зноскі

  1. BMW 3 Series Gran Turismo ceases production, no successor due (англ.). autocar.co.uk: Autocar (3 студзеня 2020). Праверана 5 студзеня 2020.
  2. «Autocar» Issue 6040 Volume 275 No 12 published by Haymarket, 20 сакавіка 2013
  3. Дакументацыя дызайну інтэр'еру BMW Архівавана 1 снежня 2013.
  4. BMW Group. Новая BMW 3 Series Gran Turismo. Праверана 22 мая 2016.