Перайсці да зместу

BMW G32

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
BMW G32
Агульныя даныя
Вытворца: Bayerische Motoren Werke AG
Выпуск: 2017—цяперашні час
Тып(ы) кузавы: 5‑дзв. фастбэк (5‑месн.)
8-хутк. АКПП
Характарыстыкі
Масава-габарытныя
Даўжыня: 5091 мм
Шырыня: 1902 мм
Вышыня: 1538 мм
Колавая база: 3070 мм
Маса: 1720—1935 кг
На рынку
Папярэднік
Папярэднік
 
Іншае
Дызайнер: Хусэйн Аль-Атар
Выгляд ззаду 630d M Sport GT

BMW G32 — другое пакаленне аўтамабіляў BMW класу Гран Турызма, фастбэкаў раскошных аўтамабіляў сярэдняга памеру, было запушчана ў вытворчасць у сярэдзіне 2017 года ў якасці пераемніка BMW 5 серыі Гран Турызма[1][2].

Распрацоўка і запуск

[правіць | правіць зыходнік]

Інфармацыя аб Гран Турызма 6 серыі была распаўсюджана 14 чэрвеня 2017 года[3]. Пазней аўтамабіль быў афіцыйна прадстаўлены ў верасні 2017 года на Франкфурцкім міжнародным аўтасалоне. Экстэр’ер быў распрацаваны Хусэйнам Аль-Атарам[4].

У параўнанні з Гран Турызма 5 серыі, кузаў 6 серыі длінейшы на 87 мм (3,43 ц), ніжэйшы на 21 мм (0,8 ц), лягчэйшы на 150 кг (330 фунтаў)[5]. Аб'ём багажнага аддзялення большы на 110 літраў (3.88 куб футаў) і складае больш за 610 літраў (21.54 куб. футаў)[6]. Гран Турызма 6 серыі таксама мае новыя налады падвескі, і пастаўляецца з самавыраўноўваючайся пнеўматычнай падвескай ў стандартнай камплектацыі. Аўтамабіль аўтаматычна зніжаецца на 9,9 мм (0.39 ц) пры руху на хуткасцях звыш 120 км/г (75 міль / г).[7].

Першапачатковыя вырабляліся мадэлі 640i, да іх неўзабаве далучыліся мадэлі 630i і 630d[8]. Пазней, у верасні 2017 года ў мадэльны шэраг была дададзена мадэль 640d, якая мела варыянт толькі з поўным прывадам (xDrive)[9].

Гран Турызма 6 серыі пастаўляецца з 10,25-цалёвым дысплеем з апошняй версіяй iDrive 6.0 і кіраваннем жэстамі[10]. BMW Active Driving Assistant з'яўляецца стандартнай функцыяй ва ўсіх мадэлях, і ўключае ў сябе функцыі бяспекі, такія як: маніторынг сляпых зон, асістэнт руху па паласе і папярэджання аб перавышэнні хуткаснога абмежавання[11]

Усе мадэлі абсталяваны 8-ступеньчатай аўтаматычнай каробкай перадач. Даступныя каробкі перадач:[12]

  • 8-ступеньчатая аўтаматычная каробка ZF 8HP50Z (630i з / 640i / 640i xDrive)
  • 8-ступеньчатая аўтаматычная каробка ZF 8HP75Z (630d)
  • 8-ступеньчатая аўтаматычная каробка ZF 8HP75X (630d xDrive / 640d xDrive)

Бензінавыя рухавікі

[правіць | правіць зыходнік]
Мадэль Гады Рухавік Магутнасць Круцільны момант 0-100 км/г Вага Міль на галон (л/100км)
630i 2017- B48B20

2.0 л І4 турба

190 кВт (255 к. с.)

@ 5000-6500 аб / хв

400 Нм (295 фунт·фут)

@ 1550-4400 аб / хв

6.0 с 1720 кг

(3792 фунтаў)

42.8 (6.6)
640i B58B30

3.0 л І6 турба

250 кВт (335 к. с.)

@ 5500-6500 аб / хв

450 Нм (332 фунт·фут)

@ 1380-5200 аб / хв

5.2 с 1770 кг

(3902 кг)

-
640i xDrive 5.1 с 1835 кг

(4045 кг)

34.4 (8.2)

Дызельныя рухавікі

[правіць | правіць зыходнік]
Мадэль Гады Рухавік Магутнасць Круцільны момант 0-100 км/г Вага Міль на галон (л/100км)
630d  2017- N57D30

3.0 л І6 Твін-турба

195 кВт (261 к. с.)

@ 4000 аб / хв

620 Нм (457 фунт·фут)

@ 2000-2500 аб / хв

5.9 с 1825 кг

(4023 кг)

48.7 (5.8)
630d xDrive 5.8 с 1880 кг

(4145 фунтаў)

47.9 (5.9)
640d xDrive B57D30

3.0 л І6 Твін-турба

235 кВт (315 к. с.)

@ 4400 аб / хв

680 Нм (501 фунт-фут)

@ 1750-2250 аб / хв

5.1 с 1935 кг

(4266 кг)

-

У 2017 годзе 630d GT атрымаў пяць зорак у тэсце Euro NCAP:

Вынікі тэсту Euro NCAP, 2017[13]
Балы %
Бяспека дарослых пасажыраў 33,0 86%
Бяспека пасажыраў-дзяцей 42,0 85%
Бяспека пешаходаў 34,1 81%
Актыўная бяспека 7,1 59%
Пратэставаны аўтамабіль:
BMW 630d GT

2017 EuroCar Body Award[14].

  1. "The 2018 BMW 6-Series Gran Turismo Is a 5-Series With That Big Perplexing Trunk". Road & Track(англ.). 2017-06-13. Праверана 2017-08-27.
  2. "Say hello to BMW's new 6 Series crossover". Business Insider(англ.). Праверана 2017-08-27.
  3. The new BMW 6 Series Gran Turismo. (англ.). Праверана 27 жніўня 2017.
  4. "BMW 6 Series GT Design explained by Hussein Al-Attar, BMW Exterior Designer". BMW BLOG [амерыканская англійская]. 2017-10-11. Праверана 2018-02-18.
  5. "2018 BMW 6 Series GT Revealed - NDTV CarAndBike". CarAndBike(англ.). Праверана 2017-08-27.
  6. The BMW 6 Series is now a hatchback: meet the 6 Series GT (англ.). Праверана 27 жніўня 2017.
  7. "2018 BMW 6 Series Gran Turismo First Look - Motor Trend". Motor Trend [амерыканская англійская]. 2017-06-13. Праверана 2017-08-27.
  8. Tsui, Chris. "2018 BMW 6 Series Gran Turismo Revealed". The Drive [амерыканская англійская]. Праверана 2017-08-27.
  9. BMW model upgrade measures for the autumn of 2017. (англ.). Праверана 15 верасня 2017.
  10. "2018 BMW 6 Series GT price, specs and release date". carwow.co.uk(англ.). Архівавана з арыгінала 1 верасня 2017. Праверана 2017-08-27. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 верасня 2017. Праверана 3 красавіка 2018.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 верасня 2017. Праверана 3 красавіка 2018.
  11. What is Active Driving Assistant in 2018 BMW 6 Series Gran Turismo? (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2018. Праверана 27 жніўня 2017.
  12. RealOEM.com - Select Your BMW Model. Праверана 18 лютага 2018.
  13. https://www.euroncap.com/en/results/bmw/6-series-gt/30116
  14. EuroCar Body Award 2017 goes to the body of the new BMW 6 Series Gran Turismo. (англ.). Праверана 18 лютага 2018.